Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'в. Асаўцы, Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці Царква ў імя святого архангела Міхаіла На...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:53, 8 лістапада 2014

в. Асаўцы, Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці

Царква ў імя святого архангела Міхаіла

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1780 г. з дрэва. Каля царквы пастаўлена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца-брама.

Помнік народнага дойлідства. Кампазіцыя будынка складаецца з 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды, якія накрыты агульным дахам з хвалямі і трохвугольнымі застрэшкамі ў месцы іх злучэння. Над галоўным фасадам вільчык даху завершаны 8-гранным светлавым барабанам з купалам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У малітоўную залу выступае вузкая галерэя хораў з парапетам цесляр-скай работы.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.