Эма Дмахоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
| Rodovid=
}}
'''Эма Яле{{націск}}нская''' (замужам '''Эма Дмахоўская'''), {{ДН|28|2|1864}}, вёска [[Вёска Камаровічы, Петрыкаўскі раён|Камаровічы]], [[Мазырскі павет, Расійская імперыя|Мазырскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|24|1|1919}}, [[Горад Вільнюс|Вільня]], — беларускаяпольскамоўная [[фалькларыстпісьменніца]]ка, ібеларуская [[этнограффалькларыст]],ка польскамоўнаяі [[пісьменніцаэтнограф]].
== Паходжанне і сям'я ==
Належала да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Яленскіх|Яленскіх]] гербу «[[Герб «Корчак»|Корчак]]», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў [[Новагародскае ваяводства|Новагародскім ваяводстве]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], дзе і займалі высокія земскія пасады, адносячыся да рэгіянальнай эліты. У часы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] Яленскія адносіліся да рэгіянальнай эліты [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і мелі значныя маёнткі ў [[Слуцкі павет|Слуцкім]], Мазырскім і Рэчыцкім паветах Мінскай губерні.
Радок 44:
 
== Літаратурная дзейнасць ==
Займацца літаратурнай творчасцю пачала рана і пісала толькі на [[польская мова|польскай мове]]. Першая аповесць «Жоўтыя ружы» (закранала становішча [[яўрэі|яўрэяў]] у родным краі) была высока ацэнена [[Чэслаў Янкоўскі|Чэславам Янкоўскім]], але не была нідзе надрукавана. Першым друкаваным творам стала навела «З Літвы», у якой Эма распавядала пра гвалтоўны перавод каталікоў у [[Паўночна-Заходні край|«Літве» (г.зн. у Паўночна-Заходнім краі)]] у [[праваслаўе]] пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. у краі, — яна была надрукавана ў 1889 г. [[горад Познань|познаньскай]] газеце «Wielkopolanin».
 
Шырокая літаратарская дзейнасць пачалася пасля 1897 г., калі на конкурсе газеты «Kurier Codzienny» Эма атрымала першы прыз (узнагароду) за аповесць «Паненка». Пасля былі напісаны аповесць «Двор у Галінішках» (1899), надрукаваная ў газетах «Kurier Codzienny», «Nowa Reforma» і ў кніжным варыянце; аповесць «Віленская кальварыя» (1903), надрукаваная ў часопісе «Tygodnik Ilustrowany» і асобнай кніжкай у Вільні ў друкарні Завадскага ў 1903 г.; аповесць «Ад кахання» (1903) — у часопісе «Dobra Gospodyni», газеце «Kurier Lwowski» і асобнай кніжкай у 1909 г.;
 
Пад уплывам [[Ян Карловіч|Яна Карловіча]] зацікавілася побытам і духоўнай культурай беларускага сялянства. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала два рукапісныя зборнікі — казак, сабраных у Мазырскім, Рэчыцкім і Навагрудскім паветах (62 творы, выд. [[1976]] пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч». У этнаграфічнай працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891) апісала жыццёвы ўклад, працоўную дзейнасць і эстэтычныя погляды палескіх сялян. У часопісе «La tradition» («Традыцыя») у 1894—1895 надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 беларускіх народных песень у перакладзе на [[французская мова|французскую мову]].
Радок 55 ⟶ 57:
У Вільні сям'я Дмахоўскіх падтрымлівала блізкія таварыскія кантакты з графамі [[Род Тышкевічаў|Тышкевічамі]], [[Род Лапацінскіх|Лапацінскімі]], князямі [[Род Агінскіх|Агінскімі]], [[Род Ромераў|Ромерамі]], [[Род Дашкевічаў|Карыбут-Дашкевічамі]] і іншымі ўплывовымі сем'ямі Віленскай губерні і Вільні<ref>''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz... С. 241—242.</ref>. Эма была таксама знаёма з пісьменніцамі [[Эліза Ажэшка|Элізай Ажэшкай]] і [[Канстанцыя Скірмунт|Канстнацыяй Скрімунт]].
 
== Арганізацыя таемнай польскамоўнай адукацыі ==
== Асветніцкая дзейнасць ==
Муж Эмы Казімір Дмахоўскі быў членам кіраўніцтва [[Польскае таварыства «Асвета» у Вільні|Польскага таварыства «Асвета» у Вільні]]<ref name="ReferenceA"/>. Эма таксама вяла асветніцкую дзейнасць у [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], арганізаваўшы за ўласны кошт дзве тайныя (нелегальныя) польскамоўныя школы і стварыўшы перасоўныя бібліятэкі<ref name="ReferenceA"/>.
{{зноскі}}