Паводле Лукі Святое Дабравесце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 77 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q39939 (translate me)
Радок 9:
Евангелле знаходзіцца на трэцім радку ў спісе кніг Новага Запавету, яно самае вялікае па аб’ёму. Аўтар задумаў напісаць твор, у якім расказвалася пра дзеянні [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], а таксама пра працяг Яго служэння Царквой пад уздзеянням [[Святы Дух|Святога Духа]]. Пазней атрымалася так, што твор аказаўся падзеленым: першая частка стала Евангеллем паводле Лукі, а другая – кнігай Дзеянняў апосталаў.
 
Евангелле вылучаецца сярод астатніх [[Сінаптычныя Евангеллі|сінаптычных Евангелляў]] высокім літаратурным узроўнем, яго творца быў адораным пісьменнікам і дасведчаным гісторыкам. Аўтар Евангелля не немудрагелісты апавядальнік, а пісьменнік, які ўжо меў перад вачыма "многія" спробы выкласці жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста. Ён хутчэй за ўсё не быў [[іўдзеі|іўдзеем]], у яго кнізе мала семітызмаў. Ён шырока выкарыстоўвае [[Евангелле паводле Марка|Евангелле ад Марка]], аднак мае ў распараджэнні і іншыя крыніцы. Некаторыя з іх узніклі, магчыма, у асяроддзі хрысціян-яўрэеў, ці нават вучняў [[Ян Хрысціцель|Яна Хрысціцеля]].
 
Ключавымі словамі гэтага Евангелля з’яўляюцца радасць, мір і ўратаванне. У яго цэнтры стаіць Хрыстос, Які прынёс [[Выратаванне, хрысціянства|выратаванне]] ўсяму сусвету. Нездарма Лука прагледжвае радавод Ісуса да першага чалавека – Адама, які названы сынам Бога. Гэтым падкрэсліваецца ўніверсальны характар [[Евангелле|Радаснай весткі]]. Выратаванне прызначана для ўсіх людзей, у тым ліку і для тых, каго лічылі самымі цяжкімі грэшнікамі: для зборшчыкаў падаткаў, для [[Самарыя|самарыцян]], для язычнікаў. Выратаванне адчынена для людзей заўсёды, нават да апошніх хвілін жыцця: так разбойнік атрымоўвае выратаванні перад самай смерцю на крыжы. Нягледзячы на тое, што ў мінулым жанчыны ўваходзілі ў лік бяздольных, аўтар Евангелля выкарыстоўвае самае вялікую колькасць жаночых імёнаў, а звесткі на дзяцінства Ісуса дадзены хутчэй за ўсё Марыяй, маці Ісуса.
Хрыстос у Евангеллі перш за ўсё Збаўца, поўны любові і ласкі. У яго твары Божае валадарства ўжо прыйшло до людзей. Вялікую ролю ў Евангеллі грае малітва, асабліва падзячная, поўная радасці і хвалы. У Евангеллі значна часцей за іншыя апавядаецца пра малітвы Ісуса. Таксама ў Евангеллі самая вялікая колькасць прыпавесцей. Усе самыя вядомыя прыпавесці: пра міласэрнага Самарыцяніна, пра блуднага сына, пра малітвы фарысея і зборшчыка падаткаў, - знаходзяцца ў Евангеллі. Хаця Евангелле прызначана для былых язычнікаў, Лука ўвесь час падкрэслівае яўрэйскія карані хрысціянскай веры. Падзеі пачынаюцца ў Храме, дзе Анёл прадказвае святару Захарыі аб нараджэнні сына Яна, і заканчваецца таксама ў Храме, дзе пасля [[Уваскрэсенне Ісуса Хрыста|ўваскрасення]] і узнясення Хрыста вучні Ісуса увесь час застаюцца ў малітве і радасці.
 
==Структура кнігі==
Евангелле складаецца з 24 раздзелаў. Яно пачынаецца з пралогу, у якім Лука паведамляе пра падставу і мэту напісання Евангелля, а таксама пра метады працы з крыніцамі. Ён прысвячае сваю працу нейкаму хрысціяніну пад іменем Феафіл. У першых раздзелах паведамляецца не толькі пра нараджэнне Хрыста, але і пра нараджэнне [[Іаан Прадцеча|Яна Хрысціцеля]]. Далей апавяданне вядзецца гэтак жа як і ў Марка, за выключэннем тэкстаў Мк 6:45-8:26, якую бібліязнаўцы назвалі “вялікім пропускам”. Пасля служэння ў [[Галілея|Галілеі]] Ісус накіроўваецца ў [[Ерусалім]]. Большая частка Евангелля (больш за 10 раздзелаў) апавядае пра гэты шлях, таму часта кнігу называюць Евангеллем Шляху. Таксама гэтым словам “Шлях” называла сабе першая Хрысціянская Царква.