Малая Літва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
Да пачатку XVIII ст. [[прусы]] ў Малой Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малой Літвы склалі [[прускія літоўцы|літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы)]], але прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэміі чумы ў 1709—1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у Каралеўства Прусія (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з [[Аўстрыя|Аўстрыі]], нямецкіх княстваў [[Германія|Германіі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Галандыя|Галандыі]]<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
Пасля стварэння ў 1871 г. [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што ў Малай Літве вылілася ў анямечванні мясцовага літоўскага насельніцтва<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Аднак, нягледзячы на гэта, літоўская мова ў Малой Літве захоўвала свае пазіцыі: працягваўся пэўны друк кніг і перыёдыкі на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы); Малая Літва стала базай пастаўкі літоўскамоўных кніг (на [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворцы]]) для [[кніганошы|руху літоўскіх кніганошаў]]. Да пачатку XX ст. большая частка прускіх літоўцаў была германізавана.
 
Малая Літва была радзімай [[Відунас]]а, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.
 
У выніку спачатку [[Эвакуацыя Усходняй Прусіі|эвакуацыі нямецкімі ўладамі]] нямецкага насельніцтва ў 1944 г., а затым і [[Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны|дэпартацыі]] астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў [[1945]] г., падчас і адразуа пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] яшчэ і дэпартацыі савецкай уладай значнай часткі прускіх літоўцаў у сібірскія лагеры [[СССР]], амаль нічога з культуры [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаў (літоўнікаў/літувінінкаў)]] не захавалася. Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.
 
== Нацыянальныя сімвалы ==