Малая Літва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Гэтаму спрыяла тое, што [[Герцагства Прусія]] ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло [[лютэранства]] ў якасці афіцыйнай канфесіі, перайшло замест [[латынь|латыні]] на [[нямецкая мова|нямецкую мову]] набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на [[балтыйскія мовы|балтыйскіх мовах]] ([[літоўская мова|літоўскай]] і [[пруская мова|прускай]]) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас насельніцтва Герцагства Прусія<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
У 1579—1590 гг. [[Ёнас Брэткунас]] пераклаў у Кёнігсбергу [[Біблія|Біблію]] на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. У XVIII ст. тут пастар [[Крысціонас Данелайціс]], ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на [[літоўская мова|літоўскай мове (жамойцкай гаворцы)]], якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Менавіта ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.
 
У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты.