Малая Літва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
Да пачатку XVIII ст. [[прусы]] ў Малай Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малай Літвы склалі [[прускія літоўцы|літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы)]], але прускі кароль [[Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі|Фрыдрых Вільгельм I]], імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэміі [[чума|чумы]] ў 1709—1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у [[Каралеўства Прусія]] (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з [[Аўстрыя|Аўстрыі]], нямецкіх княстваў [[Германія|Германіі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Галандыя|Галандыі]]<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>.
 
Пасля стварэння ў 1871 г. [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што ў Малай Літве вылілася ў анямечванні мясцовага літоўскага насельніцтва<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Аднак, нягледзячы на гэта, літоўская мова ў Малой Літве захоўвала свае пазіцыі: працягваўся пэўны друк кніг і перыёдыкі на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы); Малая Літва стала базай пастаўкі літоўскамоўных кніг (на [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворцы]]) для [[кніганошы|руху літоўскіх кніганошаў]]. Да пачатку XX ст. большая частка прускіх літоўцаў была германізавана<ref>Литовцы // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс, 1989. — С. 385.</ref>.
 
Малая Літва была радзімай [[Відунас]]а, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.