Венера (планета): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
др афармленне
Радок 106:
}}
 
'''Вене́ра''', або '''Мілаві́ца'''<ref>[http://www.sb.by/strana/article/kamni-drevnyaya-observatoriya.html Камяні — старажытная абсерваторыя?] {{ref-ru}}</ref> — другая ўнутраная [[планета]] [[Сонечная сістэма|Сонечнай сістэмы]] з перыядам абароту ў 224,7 зямных [[Суткі|сутак]]. Названая імем [[Венера, багіня|Венеры]], багіні кахання з [[Старажытны Рым|рымскага пантэона]]. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага бажаства.
 
Венера — трэці па яркасці аб'ект на небе Зямлі пасля [[Сонца]] і [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]] і дасягае [[Бачная зорная велічыня|бачнай зорнай велічыні]] ў -4,6. Паколькі Венера бліжэй да Сонца, чым [[Зямля (планета)|Зямля]], яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна бачная незадоўга да ўзыходу або праз некаторы час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка.