Каралеўства Югаславія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
|s1 =Незалежная дзяржава Харватыя
|flag_s1 =Flag of Croatia Ustasa.svg
|s2 =Сербія, (1941-1944)
|flag_s2 =Flag of Serbia (1941–1944).svg
|s3 =Каралеўства Чарнагорыя, 1941-1944
Радок 104:
|заўв =
}}
'''Каралеўства Югаславія''' ({{lang-sr|Краљевина Југославија}}, {{lang-hr|Kraljevina Jugoslavija}})  — афіцыйная назва дзяржавы ў заходняй частцы [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]] ў [[1929]]—[[1945]]  г. на тэрыторыі сучасных [[Славенія|Славеніі]], [[Харватыя|Харватыі]], [[Сербія|Сербіі]], [[Чарнагорыя|Чарнагорыі]], [[Боснія і Герцагавіна|Босніі і Герцагавіны]] і [[Рэспубліка Македонія|Македоніі]]. Назва была прынята пасля дзяржаўнага перавароту караля [[Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў|сербаў, харватаў і славенцаў]] [[Аляксандр I Карагеоргіевіч|Аляксандра]] [[6 студзеня]] [[1929]]  г. З [[1 снежня]] [[1918]] звалася Каралеўствам Сербаў Харватаў і Славенцаў, скар. КСХС ({{lang-sr|Краљевина Срба, Хрвата і Словенаца, сокр. КСХС}}).
 
Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (''бановіны''), не адпавядалыя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.
 
Да арганізаванага харвацкімі [[усташы|ўсташамі]] забойства караля Аляксандра ў [[1934]] Югаславія была арыентавана на саюз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую [[Малая Антанта|Малую Антанту]]). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін  — Германіі і Італіі. У [[1939]] [[Харватыя]] атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная ''бановіна''. У сакавіку [[1941]]  г. урад Югаславіі далучыўся да [[Берлінскі пакт|Берлінскага пакту]] фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. [[27 сакавіка]] прафашысцкі ўрад быў зрынуты.
 
[[6 красавіка]] [[1941]]  г. на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся [[генацыд сербаў]]. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст [[Ціта]] (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў [[1919]]  г.), з іншага боку, манархісты-[[чэтнікі]] на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна блакаваліся, то ваявалі. Паўночна-ўсходняя частка краіны была вызваленая ў [[1944]]  г. падчас сумесных дзеянняў савецкіх войскаў і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 мая [[1945]]  г. югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. [[29 лістапада]] 1945  г. была абвешчаная [[Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія]].
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Малая Антанта}}
{{Балканская Антанта}}