Харальд II Шэрая Шкура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч | пасада = Кароль Нарвегіі | імя = Харальд II Шэрая Скура | а...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
== Біяграфія ==
Пасля гібелі бацькі Харальд з маці і братамі перабраўся спачатку на [[Аркнейскія астравы]], а затым у Данію да [[Харальд Сінязубы|Харальда Сінязубага]], праціўніка [[Хокан Добры|Хокана Добрага]]. Дацкі кароль выхаваў Харальда як ўласнага сына і ўсяляк дапамагаў яму і астатнім сынам Эйрыка Крывавай сякеры ў паходах супраць [[Хокан I Добры|Хокана]]. У [[961]] Харальд і яго браты ў чарговы раз былі разбітыя Хоканам, але неўзабаве той памёр ад ран, атрыманых у баі, і завяшчаў Нарвегію сынам Эйрыка. Харальд, як старэйшы з пакінутых у жывых братоў, стаў каралём, але ўлада яго распаўсюджвалася толькі на заходнія раёны. [[Тронхэйм]] і [[Вікен]] былі яму непадуладныя. Харальд і яго браты скарысталіся разладам паміж [[ярл]]ам Сігурдам, які правіў у Тронхэйме, і яго малодшым братам Хротгарам. Той заманіў Сігурда з малою дружынай на пір, падчас якога ён быў забіты сынамі Эйрыка Крывавай сякеры. Аднак яны не змаглі ўтрымаць Тронхейм і вярнуліся на поўдзень Нарвегіі. У Тронхейме стаў кіраваць Хокан Сігурдсан. Ён не плаціў падаткаў Харальду і яго братам, часта ваяваў з імі, помсцячы за бацьку. Нарэшце пры чыімсці пасярэдніцтве яны памірыліся, і Хокан стаў кіраваць ў Тронхейме, як ярл, прызнаўшы над сабой сюзерэнітэт Харальда.
 
Праз некаторы час Харальд са сваім братам Гудрадам і войскам адправіўся на поўнач, каб захапіць Тронхэйм, а ярл Хокан Сігурдсан, які кіраваў Тронхэймам, напаў на паўднёвыя землі братоў і забіў свайго дзядзьку Хротгара, перабежчыка, якому была даручана іх абарона. Затым ён адправіўся ў Данію, дзе спыніўся на зіму ў Харальда Залатога, ўнука [[Горм Стары | Горма Старога]]. Тым часам Харальд і Гудрад без супраціву захапілі Тронхэйм. Яны сабралі там належныя ім падаткі і прымусілі насельніцтва заплаціць вялікі выкуп. Пакінуўшы там правіць свайго брата Эрлінга, яны сышлі на поўдзень, але неўзабаве ў Тронхэйм насельніцтва падняло мяцеж і Эрлінг быў забіты.
 
У 965 ці 970 годзе Харальд Сінязубы запрасіў Харальда Шэрую Шкуру ў Данію, абяцаючы даць яму ў дар ленныя зямлі, якімі ён з братамі валодаў раней. Трохі павагаўшыся, падазраючы пастку, Харальд Шэрая Шкура адправіўся ў [[Ютландыя|Ютландыю]] з трыма баявымі караблямі і прыстаў у Лімаф'ёрдзе. Даведаўшыся пра гэта, туды прыплыў Харальд Залаты на дзевяці караблях, так як ён ужо сабраўся кудысьці-ў [[Вікінгі | вікінгскі]] паход. Паміж двума Харальдамі адбылася бітва. Нарвежскі кароль ваяваў у першых шэрагах і быў забіты, а разам з ім загінула і большасць яго людзей.
 
{{зноскі}}