Парламенцкі ўзгорак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1589289 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Будынкі парламента, збудаваныя ў стылі [[неаготыка|неаготыкі]], складзеныя з шэрых гранітных груд, крытыя пазелянелымі меднымі пласцінамі, ствараюць уражанне, што яны пабудаваны адначасова з англійскім парламентам. Насамрэч збудаваны гэтыя збудаванні ў 1922 г. Першапачатковы цэнтральны блок пабудаваны напачатку 1860-х гг., але ён быў разбураны агнём у 1916 г. Са старых асноўных будынкаў ацалеў толькі будынак Бібліятэкі парламента. Усе астатнія будынкі неабходна было выбудаваць нанова, што і было зроблена напачатку 20-х гг. Па абодва бакі ад Цэнтральнага блока размешчаны Усходні і Заходні блокі, пабудаваныя ў перыяд з 1859 па 1895 г. [[Вежа Свету]] — самая высокая частка парламенцкага комплексу — гэта помнік канадцам, якія загінулі на палях бітваў у Еўропе ў [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]]. Яна была збудавана наўзамен знішчанай полымем пажару [[Вежа Вікторыі, Атава|Вежы Вікторыі]].
 
Найбольш прасторнае сярод усіх парламенцкіх памяшканняў — зала Канфедэрацыі, ці Зала двухсот, па ліку дэпутатаў парламента. У Мемарыяльнай палаце парламента на асобым пастаменце ляжыць аб'ёмістая кніга. У ёй запісаны імёны ўсіх канадцаў, якія загінулі ў Еўропе на палях [[Першая сусветная вайна|Першай]] і [[Другая сусветная вайна|ДругіДругой сусветных войн]].
 
На парламенцкай плошчы ў акружэнні гербаў канадскіх правінцый гарыць Вечны агонь — сімвал адзінства краіны. Па раніцах на Парламенцкім узгорку паходзіць цырымонія змены варты, якая прываблівае гледачоў. Недалёка ад будынка парламента, на Велінгтан-стрыт, знаходзіцца нацыянальны прэс-клуб. Сюды прыходзяць журналісты, аглядальнікі нацыянальных тэлекарпарацый [[Сі-бі-сі]] і [[Сі-ці-ві]], карэспандэнты замежных газет і часопісаў. Тут можна даведацца пра самыя апошнія навіны, прыняць удзел у палітычных дыскусіях.