Трапезная: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Трапезная (ад грэчаскага trapeza стол, ежа), 1) у хрысціянскіх манастырах спецыяльны будынак з...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:58, 22 снежня 2014

Трапезная (ад грэчаскага trapeza стол, ежа),

1) у хрысціянскіх манастырах спецыяльны будынак з залай для сумесных трапез, з царквою і дапаможнымі памяшканнямі. У саціі трапезныя ў 16-17 ст. мелі вялікія 1-, 2-стоўпныя або бясстоўпныя залы з адкрытымі тэрасамі-гульбішчамі і лесвіцамі, багатым дэкаратыўным убраннем.

2) Прасторная невысокая прыбудова з зяходняга боку хрысціянскага храма, якая служыць для богаслужэння ў зімовы час і грамадскіх патрэб прыхаджан. Трапезныя найбольш характэрны для рускай архітэктуры 17-18 ст., пашыраны ў пабудовах рэтраспектыўна-рускага стылю канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў.

Літаратура

Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск 1993, стар. 562.