Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
[[File:Viciebsk,_Rynak-Vialikaja._Віцебск,_Рынак-Вялікая_(1910).jpg|thumb|Касцёл Святога Антонія, Віцебск]]
'''Касцёл Святога Антонія'''  — [[каталіцызм|каталіцкі]] храм з кляштарам, знаходзіўся ў [[Віцебск]]у на Ратушнай плошчы. Кляштар быў фундаваны ў [[1676]]  г. ваяводам віцебскім Янам Антоніям Храпавіцкім, у [[1685]]  г. пабудаваны першыя драўляныя будынкі. Праз непрацяглы час ён згарэў і быў наноў адбудаваны з дрэва ў [[1700]]  г. Падчас пажару 1733  г. касцёл зноў згарэў. У 1737  г. пачалося будаўніцтва мураванага касцёла і кляштара на сродкі Казіміра і Тэклі (з Ларскіх) Саковічаў. У 1768  г. касцёл быў асвечаны ў імя Св. Антонія беларускім біскупам-суфраганам Феліксам Тавянскім.
 
У [[1832]]  г. кляштар бернардзінцаў скасаваны. У 1843  г. касцёл стаў парафіяльным і дзейнічаў да 1920-х гадоў. Спустошаны кляштарны корпус у 1855  г. перайшоў да дзяржаўных устаноў. У 1940-я гады спецыяльнай пастановай кляштар быў зруйнаваны.
 
== Архітэктура ==
Трохнефавы будынак меў толькі чатыры ўнутраныя апоры, дзякуючы чаму яго вонкавы контур плана блізкі да квадрата (без рызніц абапал галоўнага алтара). У адрозненні ад большасці касцёлаў Беларусі вонкавы фасад гэтага касцёла мае абрысы, якія развіваюцца ў шырыню. Магчыма, што гэта распластанасць была выклікана вялікай працягласцю самой Ратушнай плошчы, для якой быў неабходны расцягнуты па гарызанталі фасад.
 
Фасад меў трохчасткавае чляненне: дзве [[вежа|вежы]] і шырокая паласа паміж імі, якая адпавядала сярэдняму нефу. Кожная частка стылістычна блізкая да пануючага ў той час віленскага барока, для якога характэрны стройныя, выцягнутыя па вертыкалі ажурныя сілуэты. Бернардзінскі касцёл дзякуючы свайму расцягнутаму агульнаму абрысу гарманаваў з працяглай па гарызанталі масай кляштара.
 
== Інтэр'ер ==
Паўкруглую апсіду ў інтэр'еры запаўняў магутны 2-ярусны барочны алтар, падсвечаны 2 высокімі бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі. Першы ярус алтара быў вырашаны карынфскай каланадай[[каланада]]й, што несла крапаваны прафіляваны антаблемент, другі ўяўляў сабой прамавугольны шчыт з ляпным пано "«Глорыя"» і бакавымі валютамі з фігуркамі анёлаў. Ідэнтычна, але ў меншым маштабе, былі вырашаны кулісныя алтары. Падлога была выкладзена тэракотавай пліткай. Сярод касцельнага начыння вылучаўся абраз-палатно "«Св. Іасафат"» у фігурнай разной раме ў стылі [[ракако]].
 
== Літаратура ==
* ''Кулагін А. М.'' Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік.  — Мн.: БелЭн, 2000.  — 216 с.  — ISBN 985-11-0187-7
 
[[Катэгорыя:КасцёлыКолішнія касцёлы Віцебска]]
[[Катэгорыя:Колішнія цэрквы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Віцебска ў стылі барока]]