Аб’яднаныя Арабскія Эміраты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Геаграфія: дапаўненне
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 75:
Тэрыторыя Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў была заселена людзьмі ў [[Бронзавы век|бронзавым веку]] больш за дзве тысячы гадоў да н. э. Непадалёку ад сучаснага Абу-Дабі развівалася культура Ум ан-Нар, якая распаўсюдзілася далёка ўглыб тэрыторыі цяперашняй краіны і ўздоўж узбярэжжа ажно да сучаснага Амана. Аднак у той жа час існавалі і пасяленні іншых культур. Пазней тэрыторыя трапіла пад уплыў спачатку [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]], а потым [[Персія|Персіі]]: [[Дзяржава Сасанідаў]] да [[636]] г. прымусова навярнула ў [[іслам]] мясцовых жыхароў, пры гэтым варта адзначыць, што [[Хрысціянства|хрысціяне]]-[[Нестарыянства|нестарыяне]] заснавалі [[манастыр]] [[Сір-Бані-Яс]] на аднайменным востраве каля сучаснага Абу-Дабі ў [[V ст.]]<ref name="LPHIST">[http://www.lonelyplanet.com/united-arab-emirates/history History] Lonely Planet</ref>
 
У сярэдневякоўесярэдневякоўі [[Армузская Дзяржава]] дамінавала на ўсім рэгіёне<ref name="LPHIST"/>.
 
=== Пад уплывам Еўропы і Асманскай імперыі ===
Неўзабаве пасля таго, як [[Васка да Гама]] ў [[1498]] г. здзейсніў падарожжа вакол [[Афрыка|Афрыкі]] ў [[Індыя|Індыю]], зона Персідскага заліва трапіла пад кантроль [[Партугалія|Партугаліі]], дамінаванне якой у рэгіёне працягвалася да [[XVII ст.]], калі вобласць трапіла пад значны і доўгі уплыў [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. З прычыны распаўсюджвання ў заліве [[пірацтва]] ў [[Еўропа|Еўропе]] рэгіён стаў вядомы пад назвай «''Пірацкае Узбярэжжа''» ({{lang-en|Pirate Coast}}). [[Вялікабрытанія]] пачала ў [[1819]] г. ваенныя дзеянні з мэтай пакласці канец актам пірацтва. Ужо праз год было заключана мірнае пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і абласцямі, на якіх зараз знаходзяцца ААЭ. У далейшым колькасць пагадненняў, заключаных з Брытанскай імперыяй, толькі ўзрастала, што абумоўлівала нарастанне сувязі між рэгіёнамі. У рэшце рэшт, у [[1892]] г. раён стаў брытанскім [[пратэктарат]]ам, вядомым пад назвамі «''Дагаворныя Дзяржавы''» ({{lang-en|Trucial States}}), «''Дагаворны Аман''» ({{lang-en|Trucial Oman}}), «''Дагаворныя Шэйхствы''» ({{lang-en|Trucial Sheikhdoms}}), «''Дагаворнае Узбярэжжа''» ({{lang-en|Trucial Coast}}), «''Дагаворныя Дзяржавы Узбярэжжа Амана''» ({{lang-en|Trucial States of the Coast of Oman}})<ref>{{cite web
| title = Tore Kjeilen. Trucial States
| url = http://looklex.com/e.o/trucial_states.htm
| date = 15 ліпеня 2009 г.
| publisher = Looklex.com
| language = [[англійская мова]]
}}</ref>. У [[Беларуская мова|беларускамоўнай]] [[Гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] найчасцей выкарыстоўваецца назва «''Дагаворны Аман''».
 
=== Перыяд незалежнасці ===