Найробі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be-x-old: Найробі
Artificial123 (размовы | уклад)
Радок 154:
 
Злачыннасць павысілася таму, што шматлікія сельскія жыхары ад неўладкаванасці сталі імкнуцца ў сталіцу, дзе не знаходзілі сабе грошай, занятку і пражытка, і ім нічога не заставалася рабіць як папаўняць трушчобу. Дома і кварталы гораду наймаюць ахоўнікаў, якія працуюць днём і ноччу. Турыстам не раіцца паказваць каштоўныя прадметы і хадзіць па цэнтральнай частцы гораду ў цёмны час. Тэрарызм праявіў сябе ў горадзе ў [[1998]] годзе, пасля чаго паток турыстаў рэзка паменшыўся.
 
== Адукацыя ==
 
=== Вышэйшая адукацыя ===
У горадзе працуе некалькі універсітэтаў, уключаючы Універсітэт Найробі, Універсітэт Кеніята і шэраг іншых.
 
== Культура ==
 
=== Музеі Найробі ===
* Нацыянальны музей Кеніі
* Чыгуначны музей Найробі
 
=== Тэатры Найробі ===
* Нацыянальны тэатр Кеніі
 
=== Паркі і сады ===
У Найробі ёсць шмат паркаў і плошчаў. Вялікая частка горада пасаджаны дрэвамі<ref>{{cite web|last=Travel Blackboard|title=Nairobi|publisher=etravelblackboard.com|date=|url=http://www.etravelblackboard.com/index.asp?nav=65&id=58431|format=html|accessdate=2007-06-25|archiveurl=http://www.webcitation.org/65OU05uxH|archivedate=2012-02-12}}</ref>. Самы вядомы парк Найробі — Ухуру. Ён мяжуе з цэнтральным дзелавым раёнам і Апер Хіл. Парк Ухуру (Свабода) з'яўляецца месцам правядзення публічных выступленняў, набажэнстваў і мітынгаў. Былы прэзідэнт Кеніі Даніэль арап Моі хацеў пабудаваць на месцы парку 62-павярховы будынак для сваёй партыі<ref>{{cite web|last=The Standard|title=Kenyans must have a sustained campaign against land grabbing|publisher=eastandard.net|date=|url=http://www.eastandard.net/archives/cl/hm_news/news_s.php?articleid=4451&date=30/10/2004|format=html|accessdate=2007-06-25|deadlink=404}}</ref>, але, дзякуючы намаганням актывісткі Вангары Маатаі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2004 года, парк быў выратаваны.
 
Цэнтральны парк прылягае да парку Ухуру, і ў ім размешчаны мемарыял у гонар Джома Кеніята, першага прэзідэнта Кеніі. Таксама ў горадзе размешчаныя сады Джавані, Сіці парк, дэндрарый Найробі.
 
== Гарады-пабрацімы ==