Беларуская археалогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, стылявыя змены, пунктуацыя, дапаўненне, ілюстрацыя
катэгорыя, афармленне
Радок 1:
[[Выява:Archaeological excavation in Svetlahorsk.jpg|thumb|Археалагічныя раскопкі. <small>[[Светлагорск]], [[Гомельская вобласць|Гомельская вобл.]], [[2008]]  г.</small>]]
'''Беларуская археалогія''', '''археалогія Беларусі'''  — тэрытарыяльная галіна [[археалогія|археалогіі]].
 
== Даследчыцкія ўстановы ==
Археалагічныя [[Даследаванне|даследаванні]] ў [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] вядуць:
* [[Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]];
* [[Вышэйшая навучальная ўстанова|вышэйшыя навучальныя ўстановы]] (пераважна тыя, якія маюць [[Гісторыя|гістарычныя]] [[факультэт]]ы і спецыяльнасці, у асноўным [[універсітэт]]ы);
* [[Гісторыя Беларусі|гістарычныя]], гісторыка-[[Краязнаўства|краязнаўчыя]] [[Музей|музеі]] (пераважна [[нацыя]]нальнага і абласнога ўзроўняў).
Дазвол на правядзенне даследаванняў выдае Інстытут гісторыі [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]].
Радок 12:
[[Гістарыяграфія]] беларускай археалогіі ўзнікла намаганнямі [[К. П. Тышкевіч]]а ў сярэдзіне 19 ст., практычна адначасова з узнікненнем самой гэтай галіны ведаў. Тышкевіч у сваіх працах не толькі сістэматычна асвятляў тагачасныя даследаванні археолагаў і краязнаўцаў, але і ўпершыню паспрабаваў ахарактарызаваць іх погляды на старажытную гісторыю, разгледзець ідэі і гіпотэзы сваіх папярэднікаў, увёў у навуковы ўжытак раней невядомыя імёны даследчыкаў.
 
Больш сцісла, а часам і павярхоўна, закранаў адпаведныя тэмы [[Я. П. Тышкевіч]]; павярхоўна і бегла  — [[А. К. Кіркор]], [[І. І. Крашэўскі]], [[У. Сыракомля]], [[П. М. Шпілеўскі]], [[В. А. Каратынскі]], [[К. А. Гаворскі]] і інш.
 
Экскурсы ў гісторыю развіцця беларускага краязнаўства і археалогіі рабілі [[А. П. Сапуноў]], [[Е. Р. Раманаў]], [[М. В. Доўнар-Запольскі]], [[В. А. Шукевіч]], [[Ф. В. Пакроўскі]] і інш.
 
У 1920-я—1930-я гады за гістарыяграфічны агляд вывучэння старажытнасцяў паўночнай Беларусі ўзяўся [[Б. Р. Брэжга]], некаторыя імёны былі названыя ім упершыню. Іншымі значнымі даследнікамі прадмету ў савецкі перыяд былі [[М. І. Каспяровіч]] з гістарыяграфіяй беларускага краязнаўства (у перыяд з сярэдзіны 19 ст.) і [[С. А. Дубінскі]] з гістарыяграфіяй беларускай археалогіі. Таксама гэтыя пытанні закраналіся ў кароткіх гістарыяграфічных публікацыях [[М. Ламака|М. Ламакі]], [[Д. Васілеўскі|Д. Васілеўскага]], [[М. М. Нікольскі|М.  М.  Нікольскага]], [[У. І. Пічэта|У.  І.  Пічэты]], [[У. М. Перцаў|У.  М.  Перцава]] і інш. Таксама гістарыяграфіі даследаванняў беларускай матэрыяльнай культуры ўдзялялі ўвагу [[Васіль Кірылавіч Бандарчык|В.  К.  Бандарчык]], [[Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка|М.  Ф.  Піліпенка]], [[А. У. Арцыхоўскі]].
 
Універсальнае значэнне ў развіцці гістарыяграфіі археалогіі і краязнаўства, у тым ліку беларускіх, мелі навуковыя канцэпцыі [[А. А. Фармозаў]].
[[Выява:Грунвальд15.jpg|thumb|Раскопкі ля [[Мінск]]а. <small>[[1992]].</small>]]
Наогул, да 1980-х гадоў існавала мала спецыяльных гістарыяграфічных даследаванняў прадмету. Змястоўныя звесткі пра дакастрычніцкую беларускую археалогію, пераважна паўночных земляў Беларусі, і менш пра краязнаўства, даў [[Л. В. Аляксееў]], пра савецкую  — [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У.  Д.  Будзько]] і [[А. Р. Мітрафанаў]]. Тэму таксама закраналі [[Л. Д. Побаль]], [[А. М. Пяткевіч]], [[У. А. Калеснік]], [[А. І. Мальдзіс]].
 
Да пытанняў мясцовага краязнаўства і археалогіі звярталіся польскія даследчыкі: [[Ю. Кастшэўскі]], [[А. Абрамовіч]].
 
== Серыі зборнікаў ==
* Матэрыялы па археалогіі Беларусі (МАБ, выдаецца з [[1957]]  г.)
* Археалагічныя даследаванні ў еўрарэгіёне «Дняпро» (з [[2012]])<ref>[http://gomelcivil.org/index.php/36-glavnaya/2798-dasledchyki-z-trokh-krain-vypustsili-sumesny-arkhealagichny-zbornik ''Краўцоў, А.'' Даследчыкі з трох краін выпусцілі сумесны археалагічны зборнік] // [[Гомель]] гражданский. [[2014]].[[22 снежня|12.22.]] </ref>.
 
{{зноскі}}
 
== КрыніцыЛітаратура ==
* {{крыніцы/Каханоўскі 1984}} С. 3—10.
 
== У СецівеСпасылкі ==
* [http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/index.html Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Том 1.]
* [http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archeology/index.html Э.  М.  Загарульскі: Археалогія Беларусі.]
 
== Галерэя ==
<center><gallery>
Выява:Гарадзішча 4.jpg|Археалагічны аб'ект  — [[гарадзішча]], і ахоўны знак. <small>[[Вёска Лоск]], Гародзькаўскі сельсавет, [[Валожынскі раён|Валожынскі р-н]], [[Мінская вобласць|Мінская вобл.</small>]]
Выява:Archaeological excavation  — hill fort.JPG|Археалагічныя раскопкі. <small>Гарадзішча ля [[Пасёлак|пас.]] Чырвоная Горка, [[Жлобінскі раён|Жлобінскі р-н]], Гомельская [[Вобласць, адміністрацыйная адзінка|вобл.]] [[2013]].</small>
Выява:Bresti arheoloogiamuuseum.jpg|Экспазіцыя [[Археалагічны музей «Бярэсце»|археалагічнага музея «Бярэсце»]]. <small>[[Брэст]], [[2009]].</small>
<center><gallery>