Будынак былой земскай управы (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Помнік дойлідства неакласіцызму. Узведзены ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. з цэглы. Двухпав...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:23, 6 лютага 2015

Помнік дойлідства неакласіцызму. Узведзены ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. з цэглы.

Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з высокім паўпадвалам, двухсхільным вальмавым дахам. Бакавы кут зрэзаны і завершаны шчытападобным атыкам. Фасады падзеленыя карнізам на два паверхі, расчлянёныя лапаткмі, аконнымі праёмамі — высокімі прастакутнымі на першым паверсе і лучковага абрысу з складанымі ліштвамі на другім. Сцены завершаныя развітым карнізам з сухарыкамі. На другім паверсе балконы з чыгуннымі агароджамі. Калідорная сістэма планіроўкі.

Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.