Малы замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Узвышша размешчана на захад ад Замкавай гары. Малы замак і Замкавая гара цяпер маюць аднолькавую вышыню, якая складае 316-317 м над узроўнем [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] на Малым замку і 316,5 м на Замкавай гары, але плошча Малога замка яго амаль у тры разы большая. Першапачаткова пляцоўка будучага Малога замка была вышэйшая за астатнія ўзгоркі. Самы высокі яе пункт (315 м) знаходзіўся ў цэнтральнай часцы<ref name="beldumka"/>.
 
[[Файл:Навагрудак. Краявід.jpg|міні|злева|Краявід з малога замка]]
На думку гісторыкаў [[Таццяна Бубенка|Таццяны Бубенка]] і [[Андрэй Мяцельскі|Андрэя Мяцельскага]], Замкавая гара і Малы замак Навагрудка першапачаткова ўяўлялі сабой адзінае плато квадратнай формы з бакамі прыкладна 180х180 м (каля 3,6 [[га]]). Не раней за [[XIII]] стагоддзе быў выкапаны [[роў]], які падзяліў некалі адзінае [[Замкавае ўзвышша]] на дзве часткі. Зборны план пабудоў Малога замка дазваляе сцвярджаць, што на мяжы [[XII]]-[[XIII]] стагоддзяў роў паміж Замкавай гарой і Малым замкам яшчэ не існаваў, і яны ўяўлялі адзіную пляцоўку, на якой і ўзнік [[дзяцінец]] Новагародка<ref name="beldumka"/>.