Партал: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: [[Выява:Facade ouest n d paris 2006.jpg|thumb|250px|Цэнтральны і два бакавыя парталы Сабора Парыжскай Божай маці...
(Няма розніцы)

Версія ад 22:38, 19 жніўня 2008

Шаблон:Вызн - (ням. Portal ад лац.: porta уваход, вароты), архітэктурнае абрамленне дзвярнога праёма (пераважна ў манументальных грамадскіх, культавых і інш. будынках). Вядомы са старажытнасці. Для архітэктуры Старажытнага Егіпта і антычнасці характэрны простыя па аздабленні парталы з плоскімі перамычкамі, для старажытнай Месапатаміі — арачныя парталы, на Блізкім і Далёкім Усходзе былі пашыраны прамавугольныя парталы з нішамі — піштакі. З 11 ст. ў раманскай, гатычнай і старажытна-рускай архітэктуры пашырыліся арачныя, т. зв. перспектыўныя (звужаныя ўглыб), парталы, аформленыя ў выглядзе ўступаў, у вуглах якіх размяшчаліся калонкі, злучаныя архівольтамі. Рэнесансавыя і барочныя парталы звычайна аздабляліся пілястрамі, калонамі, якія неслі антаблемент або франтон. Часта парталы ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, размалёўкай, кафляй.

Цэнтральны і два бакавыя парталы Сабора Парыжскай Божай маці