Аблога Канстанцінопаля (1453): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне
Радок 24:
Турэцкае войска і флот мелі шматразовую колькасную перавагу (гл. [[#Сілы бакоў|сілы бакоў]]), туркі пачалі (7 красавіка) сістэматычны абстрэл сцен Канстанцінопаля што выходзілі да сушы, але прадпрыняты першы штурм (18 красавіка) быў адбіты з вялікімі стратамі для асманаў. 20 красавіка, узяўшы перамогу ў марскім баі над шматлікім праціўнікам, у Канстанцінопаль прарваліся тры генуэзскіх і адзін грэчаскі карабель з грузам харчавання і невялікім падмацаваннем. Абаронцы адбілі яшчэ тры штурмы (7, 12 і 26 мая), аднак гэтыя поспехі не маглі паўплываць на агульны ход аблогі. Туркам удалося перакінуць свой флот ў заліў Залаты Рог (22 красавіка), абкружыць візантыйскія ўмацаванні з усіх бакоў, пачаць абстрэл сцен што выходзілі да заліва. Пасля зацятай аблогі, асманы пачалі (29 мая) агульны штурм умацаванняў і пасля двух адбітых прыступаў уварваліся ў горад каля брамы Святога Рамана. Задушыўшы супраціў апошніх абаронцаў унутры горада, сярод загінулых быў і імператар Канстанцін XI, туркі ўчынілі на вуліцах і ў будынках разню, разрабавалі горад.
 
Падзенне Канстанцінопаля азначыла фармальны канец існавання Візантыйскай імперыі і было драматычнай падзеяй для тагачаснай Еўропы. Змяніўся расклад сіл ва Усходняй Еўропе  — знікненне Візантыі рэзка павысіла значэнне Маскоўскай дзяржавы як галоўнай абароны праваслаўя, «трэцяга Рыма»  — пераемцы традыцыі Канстанцінопаля. Скончылася 1100-гадовая эпоха візантыйскага цэнтру культуры і навукі.<ref name="fn1">Рансімен, ч.13.</ref>
 
Пасіўнасць Заходняй Еўропы, якую прыпісваюць не толькі тагачасным палітычным канфліктам, але і даўняй зайздрасці да візантыйскай цывілізацыі, а таксама непрыязню да праваслаўя прывяла да ўзнікнення калектыўнага пачуцця віны, а ў выніку  — і да ўзнікнення катэгарычнага адмаўлення наогул усякай каштоўнасці візантыйскай цывілізацыі ў частцы заходнееўрапейскай навуковай школы і грамадскай думкі (напрыклад, у працах вядомага гісторыка Гібана).<ref name="fn1"/> Больш апасрэдаваным наступствам стала нерашучая дапамога Еўропы грэкам у час іх вызваленчай барацьбы супраць туркаў пачатку 19 ст., невырашальны вынік гэтай барацьбы, і далейшая напружанасць вакол гэтага пытання на працягу ўсяго 19 і пач. 20 ст.<ref name="fn1"/>
 
== Сілы бакоў ==
{{сюды|Сілы бакоў}}Візантыйцы пад агульным камандаваннем імператара Канстанціна мелі каля 6—7 тыс. воінаў<ref name="fn2">Пд. Нікала, які згаджаецца з падлікамі тагачаснымі італьянскіх крыніц. Сучаснік грэк Г. Сфранцас падае лік «4773 і 200 іншаземцаў», але гэта відаць заніжана.</ref> і 26 ваенных караблёў. Туркі пад агульным камандаваннем султана Мехмеда мелі каля 80 тыс. воінаў<!--150-200 тыс. ВС-2011--><ref name="fn3">Пд. Нікала, які згаджаецца з тагачаснымі турэцкімі крыніцамі. Сучаснік грэк Г. Сфранцас падае лік 200 тыс., што, на думку Нікала, моцна завышана.</ref> (магчыма, яшчэ 20 тыс. апалчэння  — «башыбузукаў»<ref name="fn4">Рансімен.</ref>) і моцную абложную артылерыю, 31 большы і 95 меншых ваенных караблёў<!--паводле ВС-2011 420 агулам караблёў--><ref name="fn5">Рансімен, ч.5.</ref>. З-за праліву іх дзеянні падтрымлівала крэпасць Румелі-Хісар.
 
На карысць візантыйцаў быў высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі іх флоту і добрае ўзбраенне войска. Умацаванні Канстанцінопаля з боку сушы былі аднымі з самых магутных у Еўропе, і ніколі не былі ўзятыя з часу іх збудавання ў 5 ст. Уваход у заліў Залаты Рог, а значыць, і марскі абвод умацаванняў, абараняўся магутным ланцугом і бонавай загародай, што практычна нейтралізавала дзеянні турэцкага флоту супраць крэпасці. На карысць туркаў былі іх колькасная перавага на сушы (~15:1) і на моры, а таксама амаль поўная пасіўнасць еўрапейскіх дзяржаў.
Радок 37:
== Літаратура ==
* (Нікал) Constantine XI and Mehmed II: the fall of Constantinople 1448-53 // Donald Nicol. Last Centuries of Byzantium. Cambridge University Press, 1993 [2nd edition].
* (Рансімен) Рансимен С. Падение Константинополя в 1453 году [Runciman S. The Fall of Constantinople in 1453.  — Cambridge, 1969.].  — М.: Наука, 1983.
* {{крыніцы/ВС-2011}}
 
[[Катэгорыя:Бітвы паводле алфавітуалфавіта|Канстанцінопаль]]
[[Катэгорыя:Бітвы Візантыі|Канстанцінопаль]]
[[Катэгорыя:Бітвы Турцыі|Канстанцінопаль]]
Радок 47:
[[Катэгорыя:Май 1453 года|29]]
[[Катэгорыя:Аблогі Канстанцінопаля]]
 
{{Link FA|he}}
{{Link FA|pt}}
{{Link FA|ro}}
{{Link FA|sr}}
{{Link FA|mk}}
{{Link GA|lt}}