Ратуша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Нясвіжская ратуша.jpg|thumb|300px|Нясвіжская ратуша]]
{{вызнч|1=РАТУША}} - (ад {{lang-de|Rathaus}} — дом, {{lang-pl|ratusz}} - рада), будынак, у якім размяшчаліся органы гарадскога самакіравання. Першыя ратушы ў [[заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] паявіліся ў 12 ст. Пабудовы мелі элементы крапаснога і грамадзянскага дойлідства. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з балконам[[балкон]]ам ці эркерам[[эркер]]ам. Будаўніцтва ратушаў пашырана ў 19 і асабліва ў 20 ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры гарадскога асяроддзя. На Беларусі ратушы пачалі будаваць з 14 ст. Узводзілі ў гарадах на рыначных плошчах, часам аб'ядноўвалі з гандлёвымі, гасцінымі радамі, арсеналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «[[Прускі мур|прускага муру]]». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манументальныя формы. У 17—18 стагоддзях пераважаў [[барока|барочны]] тып: ратуша з шмат'яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязвежавыя. Манументальнасцю і цэльнасцю вылучаліся ратушы стылю класіцызму[[класіцызм]]у, у якіх кампазіцыйным акцэнтам фасадаў быў [[порцік]]. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай [[готыка|готыкі]]. Галоўным памяшканнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэнняў магістрата, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканняў ратушы (падвалы, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.
 
[[Катэгорыя:Ратушы]][[Катэгорыя:Архітэктура]]