Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
Бацька Магдалены граф [[Ян Тадэвушавіч Завіша]] валодаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні значным родавым маёнткам Кухцічы (вёскі Кухцічы, Жарноўцы, Верайцы, Гарадзянец, Гарабікляны і інш.), меў іншыя маёнткі ў Беларусі і Літве, а таксама ўласны [[палац]] у [[горад Варшава|Варшаве]] (Расійская імперыя). У выніку шлюбу з Квілецкай бацька атрымаў маёнткі ў [[Велікапольшча|Велікапольшчы]] ([[Варшаўскае генерал-губернатарства]]). Завішы на працягу некалькіх стагоддзяў валодалі маёнткам Кухцічы, як маглі развівалі гэты край, пабудаваўшы не толькі фальваркі, заводы і школы, але і [[чыгунка|чыгунку]] ад Верайцоў да фальварка Градзянец.
 
Пасля смерці бацькі ў 1887 г. маёнткі і іншая маёмасць былі падзелены паміж дзвюма дочкамі — Марыяй Магдаленай і [[Марыя Ева Радзівіл|Марыяй Евай]]. Магдалена атрымала маёнтак Жарноўкі (які яна атрымала ў пасаг яшчэ ў 1882 г.) і маёнтак Кухцічы (і з'яўлялася апошняй ўладальніцай [[Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы|Кухціцкай сядзібы]]<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 90.</ref>), што складала 41 000 дзесяцін<ref>[http://www.library.mogilev.by/kray/Asipovichi/902.html Асіповічы]</ref>, а таксама маёнткі ў Велікапольшчы (Варшаўскае генерал-губернатарства) і нерухомую маёмасць у [[горад Варшава|Варшаве]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398.</ref>. 3 студзеня 1889 г. яна афіцыйна ўвайшла ў валоданне сваімі маёнткамі па бацьку<ref>[http://www.library.mogilev.by/kray/Asipovichi/902.html Асіповічы]</ref>. Кіраўніцтва сваімі маёнткамі Магдалена перадала свайму першаму мужу графу Людвіку Красінскаму, які з радасцю і поспехам кіраваў імі, гэтак жа, як і сваімі. Але ў сакавіку 1895 г. першы муж Магдалены памёр.
 
У [[горад Мінск|Мінску]] Магдалена доўгі час арандавала сем пакояў першага паверху ў даходным [[Дом Абрампольскага|доме Абрампольскага]].