Доўсан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Першымі насельнікамі вострава Доўсан лічацца [[індзейцы]]-[[кавескар]]. У [[1502]] г. быў заўважаны маракамі [[Фернан Магелан|Ф. Магелана]], аднак не вызначаны як асобны востраў. Гэты факт быў усталяваны ў [[1523]] г. Сучасную назву востраў атрымаў у [[19 стагоддзе|XIX]] ст.
 
У [[1881]] г. на Доўсане з'явіліся першыя [[чылі]]йскія каланісты, якія займаліся [[жывёлагадоўля]]й. У [[1890]] г. урад Чылі перадаў на 20 гадоў востраў у канцэсію [[Італія|італьянскім]] місіянерам. Яны стварылі на ім прытулак для індзейцаў-[[селькнамы|селькнамаў]], што пацярпелі ад еўрапейскіх перасяленцаў на [[востраў Вогненная Зямля|Вогненнай Зямлі]]. У [[1895]] г. у місіі жыло 250 чалавек, 75% з якіх былі індзейцамі. У [[1911]] г. вакол місіі разгарнуўся скандал, паколькі выявілася, што колькасць абарыгенаў стала зніжаецца з-за высокай смяротнасці. Індзейцы былі пераселены ў [[Аргенціна|Аргенціну]], а місія зачынена. Аднак пазней на Доўсане быў усталяваны помнік місіянерам-выратавальнікам селькнамаў і кавескар. У далейшым востраў выкарыстоўвалі чылійскія ваенныя, існавала цывільная майстэрня для рамонту [[судна]]ў.
 
У [[1974]] г. пасля ваеннага пераварота ў Чылі на чале [[Аўгуста Піначэт|А. Піначэта]] на востраве дзейнічалі 2 часовыя лагеры для палітычных вязняў.
 
== Спасылкі ==