Дзяржаўны Савет (Расійская імперыя): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Дзяржаўны савет''', вышэйшы дарадчы орган [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], які дзейнічаў у [[1810]]—[[1917]] гадах. Усе законы і заканадаўчыя акты перад зацвярджэннем імператарам павінны былі абавязкова абмяркоўвацца ў Дзяржсавеце.
 
Заснаваны Аляксандрам I яшчэ ў 1801 годзе, як Непрыменны Савет. У 1810 становіцца вышэйшым законадарадчым органам Імперыі. З 1906 Дзяржаўнаыг. Дзяржаўны Савет ператвараецца ў верхнюю палату першага расійскага парламента, нараўне з ніжняй палатай — [[Дзяржаўная Дума, Расійская імперыя|Дзяржаўнай Думай]].
 
Дзяржаўны Cавет складаўся з роўнага ліку прызначаных Імператарам членаў і абраных членаў. Выбарныя члены Дзяржаўнага Савета абіраліся: ад губернскіх земскіх сабораў — па 1 чалавеку на 3 года; ад губернскіх і абласных дваранскіх грамадстваў — 18 чалавек; ад Праваслаўнай Расійскай Царквы — 6 чалавек, якія выбіраліся Сінодам па паданні епархіяльных архірэяў; ад Савета і мясцовых камітэтаў гандлю і мануфактур, біржавых камітэтаў і купецкіх упраў — 12 чалавек; ад Пецярбургскай Акадэміі навук і ўніверсітэтаў — 6 чалавек; ад Фінляндскага Сойма — 2 чалавека. У 1914 Дзяржаўны Cавет складаўся з 188 чалавек.