Рэпрэсіі ў СССР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
=== Смяротныя пакаранні ===
Адной з катэгорый былых польскіх грамадзян, якія былі на асаблівай увазе савецкіх уладаў, былі афіцэры Войска Польскага і паліцыянты. Так, пастанова ЦК ВКП(б) (3.12.1939) наказвала арышт і ўзяцце на ўлік усіх кадравых польскіх афіцэраў. У выніку, толькі на сакавік 1940 у турмах заходніх абласцей БССР і УССР знаходзілася 18632 былых афіцэраў і паліцыянтаў; з іх 10685 вязняў былі запісаныя палякамі, а рэшта — беларусамі, яўрэямі, украінцамі і інш. На прапанову Л. Берыі і згодна з рашэннем Палітбюро ЦК ВКП(б) 11 тыс. чалавек з гэтай катэгорыі падлягалі расстрэлу. Паводле савецкіх даных на працягу красавіка—мая 1940 былі забіты 7305 чалавек. Колькасць беларусаў сярод іх невядомая, паводле некаторых меркаванняў магла даходзіць да 15%.
 
[[7 красавіка]] [[1935]] году [[Міхаіл Іванавіч Калінін|Калінін]] і [[Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў|Молатаў]] выдалі ўказ, згодна з якім дазваляўся расстрэл непаўналетніх, пачынаючы з 12-гадовага ўзросту<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=147333 80 год таму у СССР дазволілі расстрэльваць з 12-гадовага ўзросту] // [[Наша ніва]]</ref>.
 
=== Дэпартацыі ===