[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: афармленне
Радок 117:
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Тураў апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], мястэчка, цэнтр воласці Мазырскага павета. Часткай Тураўскага маёнтка ў гэты час валодаў граф, маршалак [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўнага Літоўскага трыбунала]] [[Іван Салагуб]]. Другую частку, якая належала дзяржаве, расійскія ўлады перадалі як узнагароду за шчырую службу генералу Сялябіну. У Тураве ў той час налічвалася каля пяцісот будынкаў, было сем цэркваў і сінагога.
 
У [[1793]] годзе англійская акцыянерная кампанія Піта і Форстэра купіла ў Салагуба лясныя ўгоддзі і пачала па-драпежніцку секчы лес і адпраўляць яго па [[Рака Прыпяць|Прыпяці]], [[Дняпро|Дняпры]] і [[Заходні Буг|Заходнім Бугу]] за мяжу. Пра злачынства даведаліся ў [[Пецярбург]]у, і ў [[1800]] годзе выйшаў спецыяльны ўказ імператара [[Павел I|Паўла I]], які прадпісаў ліквідаваць дамову і ўзяць маёнтак у дзяржаўны скарб.
 
Паводле імяннога царскага ўказу ад [[6 верасня]] [[1795]] года ў краі была заснавана паштовая сувязь. Паштовая дарога прайшла ад [[Мазыр]]а да [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]] праз [[Жыткавічы]] (8 коней, 4 паштальёны), Тураў (тое самае) і далей праз [[Вёска Ленін|Ленін]] (тое самае).