Трыдэнцкая Імша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
 
др афармленне
Радок 5:
== Апісанне ==
 
Літургія рымскага абраду ў сваіх істотных частках была ўпершыню кадыфікаваная ў VI стагоддзі рымскімі папамі  — св. Львом I, св. Геласіем I, св. Грыгорыем I Вялікім. Сучасны выгляд яна набыла праз выкананне рашэнняў Трыдэнцкага сабору пры папу св. Пію V ў 1570 годзе. Большасць каталікоў-традыцыяналістаў ужываюць рэдакцыю імшала 1962 году, які быў зацверджаны папам Янам XXIII<ref name="trident-mass">{{cite web
| url = http://www.crusader.org.ru/holymass.html
| title = Чин Святой Мессы (Божественной литургии) традиционного латинского (Тридентского) обряда
Радок 28:
}}</ref>.
 
Трыдэнцкі Сабор яўна выразіў каталіцкі погляд на імшу, падкрэсліўшы, між іншым, ахвярны характар Эўхарыстычнага набажэнства, які адмаўлялі пратэстанты<ref>[http://history.hanover.edu/texts/trent/ct25.html Council of Trent, session of [[4 December]] [[1563]]] {{ref-en}}</ref>. Для выканання пастанаўленняў сабору папа рымскі Пій V абнародаваў в 1570 годзе імшал, які выкарыстоўваўся ў рымскай курыі і абвясціў яго ў якасці уніфікаванага стандарту для ўсёй Царквы. Законы і дыяцэзіі, якія былі здольныя пацвердзіць працяглую гісторыю сваёй богаслужэбнай традыцыі (больш за 200 год), пры жаданні маглі захаваць яе. Самыя вядомыя з такіх абрадаў  — амбразіянскі і масарабскі.
 
=== Адрозненні паміж Трыдэнцкай і "«новай"» імшой ===
 
Каталікі-традыцыяналісты не выкарыстоўваюць ані рэфармаваны рымскі абрад Novus Ordo, уведзены папам Паўлам VI у 1969 годзе як выкананне рашэнняў Другога Ватыканскага Сабору, ані нормы для трыдэнцкана імшала, уведзеныя ў 1965 годзе<ref name="trident-mass" />. Стары і новы абрады розняцца не толькі мовай цэлебрацыі і пазіцыяй святара адносна алтара, але таксама тэкстамі малітваў і цэлым шэрагам цырымоній. На Трыдэнцкай імшы моцна адрозніваюцца набажэнства з удзелам хору і без яго ўдзелу<ref name="trident-mass" />. Аднак заўсёды так званая ціхая імша з'яўдяецца адлюстраваннем ўрачыстай спяванай літургіі. Усе тэксты, якія спявае хор ці схола на спяванай імшы, святар прамаўляе і на ціхай імшы. Частка цырымоній ціхай імшы з'яўляюцца праекцыямі цырымоній ўрачыстай імшы і могуць быць зразуметыя толькі ў сувязі з ёй. Таму імша ў кафедральным саборы і ў маленькай капліцы не адрознівалася да рэформы па змесце тэкстаў і цырымоній. Як і ў "«новай"» імшы, у Трыдэнцкім абрадзе гучаць нацыянальныя мовы, напрыклад, у чытаннях, казанні, спеве народу  — у ціхай імшы. На ўрачыстай імшы ўжыванне нацыянальнай мовы абмежавана да чытанняў і казання. Пры цэлебрацыі Трыдэнцкай імшы святар стаіць тварам да алтара, ''versus Deum'', ''ad orientem''  — тварам да Бога, на ўсход, у тым жа кірунку, што і ўвесь народ. Тварам да народу ён звяртаецца толькі ў некаторыя моманты службы, калі гэта прадпісвае парадак імшы, напрыклад, пры словах ''Dominus vobiscum'' (''Пан з вамі'') и ''Orate fratres'' (''Маліцеся, браты'').
 
Як канстатаваў папа Бэнэдыкт XVI, трыдэнцкі імшал ніколі не быў забаронены, а таму не быў адменены ані Другім Ватыканскім Саборам, ані Паўлам VI пры публікацыі новага імшала ў 1969 годзе. Спецыяльная камісія кардыналаў у 1988 годзе разгледзела пытанне аб межах ўлады Рымскага першасвятара і аб намерах Паўла VI і прыйшла да высновы, што Трыдэнцкі імшал не мог быць скасаваны ўвядзеннем новага і што, адпаведна, ён ніколі не мог быць забаронены. Рашэнне камісіі ніколі не было апублікавана, аднак у сваім motu proprio "«Ecclesia Dei"» папа Ян Павел II заклікаў біскупаў да выканання дырэктываў, выкладзеных у адным з першых індультаў "«Quattuor abhinc annos"»<ref>{{cite web
| datepublished = [[2 июля]] [[1988]] г.
| url = http://www.fssp.org/ru/eccldei.htm
Радок 45:
}}</ref>.
 
У 2007 годзе ''[[Summorum Pontificum]]'' папы Бэнэдыкта XVI акрэсліла рэдакцыю Трыдэнцкай імшы 1962 года як экстраардынарную форму рымска-каталіцкага абраду<ref>[http://www.sanctamissa.org/en/resources/summorum-pontificum.html ''Summorum Pontificum'', арт. 1]</ref>, і дадзены тэрмін стаў выкарыстоўвацца як назва гэтай формы імшы. Іншыя назвы, у тым ліку, "«традыцыйная імша"» і "«лацінская імша"» таксама часам выкарыстоўваюцца ў гэтым жа сэнсе<ref>[http://www.intratext.com/IXT/ENG0017/_P39.HTM Code of Canon Law, canon 928]</ref><ref>[http://www.vatican.va/roman_curia/congregations/ccdds/documents/rc_con_ccdds_doc_20040423_redemptionis-sacramentum_en.html Instruction ''Redemptionis Sacramentum'', 112]</ref>.
 
У імшах без народу рымска-каталіцкія святары вольныя выбіраць паміж літургічнай версіяй 1962 году і ардынарнай формай набажэнства. Паводле ''Summorum Pontificum'', такі выбар можна рабіць у любы дзень за выключэннем Святога Пасхальнага Трыдууму. Для цэлебрацыі такога набажэнства па "«новаму"» ці "«старому"» імшалу святару не трэба браць дазволу ані Апостальскага Пасаду, ані свайго ардынарыя. Да ўдзелу ў такой святой імшы могуць быць дапушчаныя таксама і верныя, якія просяць аб гэтым па ўласным жаданні (пры захаванні нормаў права)<ref>[http://www.sanctamissa.org/en/resources/summorum-pontificum.html ''Summorum Pontificum'',] articles 2 and 4</ref><ref>[https://archive.is/20131015175201/papst.pro/ru/1350 MOTU PROPRIO DATA SUMMORUM PONTIFICUM], арт. 2 або 4</ref>.
 
Дазвол на выкарыстанне Трыдэнцкага абраду пры служэнні з народам можа даць пробашч парафіі, які таксама павінен дбаць аб тым, каб дабро гэтых верных згаджалася з агульнай пастырскай апекай у парафіі, пазбягаючы непаразуменняў і клапоцячыся пра захаванне адзінства ўсёй Царквы<ref>[http://www.sanctamissa.org/en/resources/summorum-pontificum.html ''Summorum Pontificum'',] article 5</ref><ref>[http://www.benediktxvi.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=678&Itemid=50], статья 5</ref>.