Ніл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
=== Сярэдні Ніл ===
[[Выява:Nile River and delta from orbit.jpg|250px|thumb|Дэльта]]
Ніл Альберта цячэ на поўнач у вузкую даліну Німул. Праз некалькі соцень км паварочвае на паўночны- захад. У гэтым месцы ў Ніл упадае правы прыток [[рака Асва]]. Ніл пачынае цячы на поўнач пад назвай Горны Ніл (''Bahr al-Jabal''). З гэтага месца рака становіцца суднаходнай. Пасля мясцовасці Джуба Ніл цячэ ў нізіны ўсходняга [[Судан]]а, а потым паміж 7 і 9° пн. ш. упадае ў сістэму багнаў Ас-Сууд і распадаецца на некалькі рукавоў. Высокая тэмпература паветра ў сухую пару года вядзе да таго, што Горны Ніл амаль цалкам знікае з паверхні зямлі як самастойная рака. На гэтым участку Горны Ніл траціць 2/3 запасаў [[вада|вады]]. У паўднёвым Судане Ніл прымае вялікі левы прыток [[Бахр аль-Газал]]. Дзякуючы яму становіцца вялікай ракой і з гэтага моманту мае назву Белы Ніл (''Al-Bahr al-Abyad''). Спачатку ён цячэ на ўсход. Але пасля правага прытока [[Сабат]], паварочвае на поўнач. Потым плынь Ніла ляжыць праз сухія раўніны, якія ўваходзяць ва ўсходнюю частку [[Сахара|Сахары]], і рака цячэ праз сталіцу Судана, [[Хартум]]. У Хартуме злучаецца з найвялікшым прытокам — Блакітным Нілам (''Al-Bahr al-Azraq''). Пасля ўпадзення Блакітнага Ніла рака цячэ далей пад назвай Ніл. На ўзвышшы Баюда Ніл мае выгляд літары «S». Сутыкнуўшыся са скаламі, рака ўтварае парогі. У гэтай частцы ракі іх 6, іх абазначаюць рымскімі лічбамі ва ўзрастаючым парадку ў бок пачатку ракі. Парогі суднаходныя толькі пад час высокай вады. Апошнім вялікім прытокам Ніла з'яўляецца [[Атбара]]. Потым Ніл праходзіць 2 500 км праз Сахару. Перад упадзеннем у [[Міжземнае мора]] раздзяляецца і ўтварае вялікую [[дэльта|дэльту]].
 
== Дэльта ==