Зорны шлях IV: Вандраванне дадому: Розніца паміж версіямі

Навукова-фантастычны фільм ЗША 1986 году Леанарда Німоя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Новая старонка: '«'''Зорны Шлях IV. Вандраванне дадому'''» (ангел. Star Trek IV: The Voyage Home) — чацвёрты поўнаметражны н...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:51, 19 красавіка 2015

«Зорны Шлях IV. Вандраванне дадому» (ангел. Star Trek IV: The Voyage Home) — чацвёрты поўнаметражны навукова-фантастычны фільм, дзеянне якога адбываецца ў сусвеце Зорнага шляху.

Сюжэт

«Вандраванне дадому» з'яўляецца працягам сюжэту трэцяга фільма (У пошуках Спока).

Час дзеяння - зорная дата 8390. Экіпаж загінулага карабля «USS 1701 Enterprise» пад камандаваннем капитана Кірка вяртаецца на захопленым клінгонском караблі дадому на Зямлю, рыхтуючыся панесці пакаранне за згон зоркалёта і сабатаж.

У той жа час каля Землі з'яўляецца касмічны зонд невядомага паходжання. Ён валодае дзіўнай уласцівасцю дэзактываваць усе прыборы паблізу і транслюе на Зямлю сігналы якія негатыўна ўплываюць на зямное надвор'е і пагражаюць вынішчыць жыццё на планеце. Камандзе Кірка атрымоўваецца высвятліць, што ён на мове гарбатых кітоў. Каб спыніць разбуральны сігнал, трэба паслаць адказ зонду, што могуць зрабіць толькі гарбатыя кіты, але да XXIII стагоддзя яны цалкам вымерлі. Капітан Кірк з камандай адпраўляецца ў мінулае (у канец XX стагоддзя), каб прывезці з сабой кітоў і прадухіліць згубу роднай планеты.