Фернанду-ды-Наронья (архіпелаг): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
 
'''Фернанду-ды-Наронья''' ({{lang-pt|Fernando de Noronha}}) — [[архіпелаг]] з 21 [[востраў|вострава]] і [[скала|скал]] у [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]]. Уваходзіць у склад [[бразілія|бразільскага]] [[Штат Пернамбуку|штата Пернамбуку]]. Агульная плошча - 26 км². Насельніцтва (2012 г.) - 2718 чал. У 2001 г. архіпелаг Фернанду-ды-Наронья разам з [[атол Рокас|атолам Рокас]] ўнесены ў спіс прыродных аб'ектаў [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[ЮНЕСКА]].
 
== Геаграфія ==
Архіпелаг Фернанду-ды-Наронья месціцца ў заходняй частцы [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]] ў 358 км ад [[кантынент]]альнага берага [[Бразілія|Бразіліі]]. Складаецца з 21 [[востраў|вострава]] і [[скала|скал]] [[вулкан]]ічнага паходжання агульнай плошчай 26 км². Галоўны [[востраў Фернанду-ды-Наронья]] займае плошчу 17 км². Архіпелаг уяўляе сабою паверхню вяршыні [[Паўднёва-Атлантычны хрыбет|Паўднёва-Атлантычнага хрыбта]], якая паднімаецца з узроўню каля 4000 м ніжэй за ўзровень акіяна. Найвышэйшы пункт — [[гара]] Піку (323 м).
 
[[Трапічны клімат|Клімат трапічны]] пасатны з 2 выразнымі сезонамі — вільготным і сухім. Вільготны сезон цягнецца з [[люты|лютага]] да [[чэрвень|чэрвеня]]. Найбольш сухія месяцы — [[кастрычнік]] і [[лістапад]], калі выпадае меней за 1% ад гадавой нормы. Сярэднегадавая норма — 1418,4 мм. Тэмпературны рэжым амаль аднолькавы на працягу года. Сярэдняя тэмпература складае 26°C - 27°C.
 
 
 
== Гісторыя ==