Мінай Піліпавіч Шмыроў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stuchka (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
'''Мінай Піліпавіч ШМЫРОЎ''', партызанскі псеўданім '''Бацька Мінай''' ({{ДН|23|12|1891|1}}, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні, — {{ДС|3|9|1964}}, [[Віцебск]]) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]] ў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]].
 
== Біяграфія ==
У арміі з [[1913]] года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 [[1921]] г. быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.
 
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Дарэчы, гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «[[Віцебскія вароты|Віцебскіх варот]]». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па жалезных дарогах, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, фашысты ў кастрычніку 1941 г. узялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям'ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.
 
15.08.1944 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіхгітлераўскіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
 
Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—37 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—63 гг.