Паўднёвыя Нідэрланды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: ro:Țările de Jos de sud (strong connection between (2) be:Паўднёвыя Нідэрланды and ro:Țările de Jos de Sud)
Выдаленне ўсяго зместу старонкі
Радок 1:
[[Выява:Espagnols.PNG|thumb|300px|Іспанскія (Аўстрыйскія) Нідэрланды паказаны на поўдзень ад чырвонай рысы.]]
 
'''Паўднёвыя Нідэрланды''' ({{lang-nl|Zuidelijke Nederlanden}}, {{lang-fr|Pays-Bas méridionaux ''или'' Pays-Bas du Sud}}) — паўднёвая частка [[Гістарычныя Нідэрланды|гістарычных Нідэрландаў]], якая з XVI стагоддзя па [[1713]] год знаходзілася пад уладай [[Габсбургская Іспанія|іспанскіх]] [[Габсбург]]аў ('''[[Іспанскія Нідэрланды]]''', {{lang-nl|Spaanse Nederlanden}}), з [[1713]] па [[1794]] гады — пад уладай [[аўстрыя|аўстрыйскіх]] Габсбургаў ('''[[Аўстрыйскія Нідэрланды]]''').
 
Тэрмін з'явіўся ў 1581 годзе, калі іспанскаму вайскаводу [[Алесандра Фарнезэ, герцаг Пармы|Алесандра Фарнезэ]] атрымалася захаваць для іспанскай кароны паўднёвыя (пераважна каталіцкія) правінцыі Нідэрландаў, якія паўсталі супраць караля [[Філіп II, кароль Іспаніі|Філіпа II]] падчас [[нідэрландская рэвалюцыя|Нідэрландскай рэвалюцыі]], у той час як пратэстанцкія паўночныя правінцыі вылучыліся ў [[Рэспубліка Злучаных правінцый|Галандскую рэспубліку]].
 
Сталіцай паўднёвых Нідэрландаў быў [[Брусель]], а ў склад уключаліся наступныя землі:
* графства [[Артуа]] з горадам [[Камбрэ]] (паводле [[Німвегенскія мірныя дагаворы 1678–79|Німвегенскага мірнага дагавора]] 1678 года адрынуты ад Нідэрландаў на карысць [[францыя|Францыі]], цяпер [[Рэгіёны Францыі|рэгіён]] [[Поўнач — Па-дэ-Кале]]);
* графства [[Графства Фландрыя|Фландрыя]] з горадам [[Турнэ]];
* герцагства [[Люксембург]];
* герцагства [[герцагства Лімбург|Лімбург]];
* графства [[Графства Эно|Генегау (Эно)]];
* графства [[Намюр]];
* графства [[Мехелен]];
* герцагства [[герцагства Брабант|Брабант]];
* чвэрць герцагства [[Гелдэрланд]].
 
Пасля спынення іспанскай галіны Габсбургаў і [[Вайна за іспанскую спадчыну|Вайны за іспанскую спадчыну]] паўднёвыя правінцыі паводле [[Утрэхцкі мірны дагавор, 1713|Утрэхцкага міру]] 1713 года перайшлі пад кіраванне імператара [[свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. Мясцовае насельніцтва было незадаволена такім завароткам і [[Брабанцкая рэвалюцыя|паўстала супраць аўстрыйскіх чыноўнікаў у 1789-90 гадах]], у выніку чаго ў студзені [[1790]] года былі створаны ''[[Бельгійскія злучаныя штаты]]'', якія праіснавалі да снежня таго ж года. Падчас [[рэвалюцыйныя войны|рэвалюцыйных войнаў]] у 1794 годзе Паўднёвыя Нідэрланды былі далучаны да Францыі, падзелены на дзевяць [[Дэпартамент, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка|дэпартаментаў]] і заставаліся ў такім становішчы да 1815 года.
 
[[Венскі кангрэс]] 1815 года нарэшце аб'яднаў паўднёвыя Нідэрланды з Паўночнымі (а таксама [[Льежскае біскупства|біскупствам Льежскім]]) у [[Аб'яднанае каралеўства Нідэрланды|адзінае каралеўства Нідэрланды]], аднак ужо праз пятнаццаць гадоў каталіцкая большасць былых іспанскіх і аўстрыйскіх правінцый ізноў здабыла палітычную самастойнасць, вылучыўшыся ў каралеўства [[Бельгія]]. Апроч Бельгіі, на тэрыторыі Паўднёвых Нідэрландаў цяпер знаходзіцца яшчэ адна палітычнае ўтварэнне — [[вялікае герцагства Люксембургскае]].
 
== Намеснікі ==
* Гл. [[Штатгальтары габсбургскіх Нідэрландаў]]
 
== Гл. таксама ==
* [[Гістарычныя Нідэрланды]]
* [[Аўстрыйскія Нідэрланды]]
* [[Габсбургскія Нідэрланды]]
* [[Іспанскія Нідэрланды]]
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Люксембурга]]
 
[[de:Österreichische Niederlande]]
[[el:Νότιες Κάτω Χώρες]]
[[uk:Австрійські Нідерланди]]
 
{{Netherlands-stub}}