Двухсхільны дах: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Created by translating the page "Двускатная крыша"
Тэгі: першае рэдагаванне Пераклад зместу
(Няма розніцы)

Версія ад 22:16, 19 мая 2015

Двусхільны або вільчыкавы дах — гэта дах с двума нахіленымі к вонкавым сценам скатамі.

З трох асноўных форм дахаў (1/ аданскатны; 2/ двускатны або вільчыкавы; 3/ чатырохскатны або шатровы) двускатны лічыцца найлепшым, таму вельмі распаўсюджана. У такім даху кроквы абапіраюцца адна на адну, кожная пара стаіць асобна і звязваюцца пары крокваў латамі. Ў тарцах дах мае трохвугольныя сцены — франтоны або, інакш, шчыт. Пад дахам усталёўваецца гара. Асвятленне ды вентыляцыя гары робіцца пры дапамозе вокнаў ва франтонах і (або) на скатах, якія завуцца дахавымі.

Камбінацыі

Камбінацыя двухсхільнага ды шатровага дахоў утварае паўвальмавы дах, які па зручнасці займае прамежнае становішча паміж двухсхільным і шатровым.

Перасячэннем двух двухсхільных дахоў скаладаецца шматшчытавы дах.

Тыпы двухсхільных дахоў

Дахі з нераўнамернымі вугламі схілаў (што значыць размяшчэннем канька не праз сярэдзіну будынка) і рознай даўжынёй карнізных навісяў ужываюцца калі заказчык жадае перадаць архітэктурную асаблівасць яго жытла. Такая страха, у сенсе дызайна, выглядае даволі арыгінальна, але ж мае недахоп нерацыянальнасці карыстання гарой.

Ламаны шчытавы дах мае рацыю ў тых выпадках, калі ёсць патрэба карыстацца гарой у якасці мансарды. У такім выпадку павялічаны аб'ём гары дазваляе лёгка усталяваць мансарду, якую звычайна абараняюць ад вільгаці ды ўцяпляюць.

Двухсхільны сыметрычны дах грунтуецца на раўнабедраным трохвугольніку. Артадаксальная форма ды непатрабавальнасць падчас будавання зрабілі яе вельмі любай не толькі для прафесіянальных будаўнікоў, але й для аматараў.

Гл. таксама

  • Дах
  • Шчыт

Заўвагі

Спасылкі