Нясвіжскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Будынак [[калегіум]]а быў злучаны с [[касцёл Божага Цела, Нясвіж|касцёлам Божага Цела]] крытай [[галерэя, архітэктура|галерэяй]], якая знаходзілася з алтарнага боку. Пляцоўку пад яго будаўніцтва ахвяраваў [[М. К. Радзівіл Сіротка]], праект будынка, верагодна, таксама распрацаваў [[Я. М. Бернардоні]]. Першы камень закладзены [[26 чэрвеня]] [[1586]] г., частка будынка была ўзведзена ў [[1588]] г., канчаткова завершана будаўніцтва ў [[1599]] г. Калегіум складаўся з чатырох крылаў і ўтвараў замкнёны двор. У калегіуме былі адкрыты класы граматыкі, паэтыкі і рыторыкі; дзейнічала пачатковая школа; працавала аптэка, [[Нясвіжская тыпаграфія Радзівілаў]] (1750 г.), бібліятэка.
 
Пасля скасавання ордэна езуітаў з [[1773]] г. у будынку размяшчаліся школьныя ўстановы. З [[1802]] г. на тэрыторыі былога калегіума размясцілася ваеннае ведамства. Існаваўшыя пабудовы былі прыстасаваны пад [[казармы]]. У ходзе ваеннай кампаніі [[1812]] г. будынак быў моцна пашкоджаны.

У [[1822]] г. будынкі былога калегіума былі цалкам перададзены з грамадзянскага артылерыйскаму ведамству. У [[1844]] г. складзены праектны план размяшчэння казармаў. Мяркуючы па планах [[1859]], [[1865]] г., на падмурках былога калегіума быў узведзены двухпавярховы будынак для [[лазарэт]]а на 50 чалавек і нестраявой [[рота|роты]] на 180 чалавек, які захаваўся да нашага часу.
 
== Архітэктура ==
Архітэктура калегіума была вырашана ў стылі рэнесансу. П-падобны ў плане будынак пад 2-схільнымі дахамі з фігурнымі франтонамі па тарцах. Плоскасныя сцены франтальнага фасада чляніліся прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, па версе былі апяразаны фігурнымі атыкамі дробнага хвалепадобнага і арнаментальнага характару — дэкаратыўныя шчыты валютнай абмалёўкі, пілястравая крапоўка, фігурныя фрызы, цэнтральная вежачка-эркер з курантамі і шатром з флюгерам. Бакавыя фасады мелі спрошчаную плоскасную трактоўку з рытмам прамавугольных і арачных аконных праёмаў. Першы паверх уяўляў сабой адкрытую галерэю-аркаду па баках цэнтральнага скразнога праезда. Паўночны і паўднёвы карпусы мелі галерэйную планіроўку, усходні — калідорную. На 1-м паверсе паўднёвай часткі размяшчаліся 4 школьныя класы, бібліятэка з друкарняй і асобны ўнутраны двор, у паўночнай частцы — 4 келлі, кухня, кладоўка і трапезная, якія мелі выхад у асобны абгароджаны глухой сцянон двор. Усходняе тыльнае крыло мела калідорную планіроўку і ўключала келлі, кладоўку, гасціную і інш. Да яго перпендыкулярна далучалася крыло для чэлядзі, лабараторыі, аптэкі. Другі паверх адводзіўся пад келлі манахаў, апартаменты рэктара і капліцу. Інтэр'еры шэрагу памяшканняў былі аформлены фрэскамі.
 
Бакавыя фасады мелі спрошчаную плоскасную трактоўку з рытмам прамавугольных і арачных аконных праёмаў. Першы паверх уяўляў сабой адкрытую галерэю-аркаду па баках цэнтральнага скразнога праезда. Паўночны і паўднёвы карпусы мелі галерэйную планіроўку, усходні — калідорную. На 1-м паверсе паўднёвай часткі размяшчаліся 4 школьныя класы, бібліятэка з друкарняй і асобны ўнутраны двор, у паўночнай частцы — 4 келлі, кухня, кладоўка і трапезная, якія мелі выхад у асобны абгароджаны глухой сцянон двор.
За будынкам калегіума быў спланаваны рэгулярны сад з сажалкай.
 
Усходняе тыльнае крыло мела калідорную планіроўку і ўключала келлі, кладоўку, гасціную і інш. Да яго перпендыкулярна далучалася крыло для чэлядзі, лабараторыі, аптэкі. Другі паверх адводзіўся пад келлі манахаў, апартаменты рэктара і капліцу. Інтэр'еры шэрагу памяшканняў былі аформлены фрэскамі.
 
За будынкам калегіума быў спланаваны рэгулярны сад з сажалкай.
== Рэктары ==
* 1604—1610 — Міхал Сальпа
* 1623—1627 — [[Войцах Сласкі]] (каля 1585—1653)
* 1630—1635 — [[Войцах Сласкі]] (каля 1585—1653)
* 1641—1644 — [[Мікалай Грынкевіч]]
== Вядомыя педагогі ==
* [[Зыгмунт Лауксмін]] (1596/7—1670)
* [[Філіп Фрыіс]] (1572—1638)
== Вядомыя вучні ==
* Шыман Берэнт
* [[Канстанцінас Шырвідас]] (1579?—1631)
== Гл. таксама ==
* [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж]]