Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
 
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 42:
 
== Гісторыя ==
[[20 верасня]] [[1991]] г. [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] прыняў пастанову «Аб падпарадкаванні пагранічных войскаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Саюза ССР, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
 
[[15 студзеня]] [[1992]] г. у адпаведнасці з [[Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР|Дэкларацыяй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным суверэнітэце]] прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь "Аб стварэнні Галоўнага ўпраўлення Пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь». Неўзабаве Пастановай [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь]] ад [[19 лютага]] 1992 г. камандуючым пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь прызначаны [[генерал-маёр]] Я.М.[[Яўгеній Міхайлавіч Бачароў|Яўгеній Бачароў]].
 
У 1992 г. былі прынятыя Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і Закон Рэспублікі Беларусь "Аб Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь».
 
Для аховы Дзяржаўнай мяжы з [[Літва|Літвой]] і [[Латвія|Латвіяй]] былі створаны [[Полацкі пагранічны атрад|Полацкі]] ([[24 верасня]] 1992г.) і [[Смаргонская пагранічная група|Смаргонскі]] ([[23 кастрычніка]] 1992г.) пагранічныя атрады.
 
[[11 чэрвеня]] [[1993]]г. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь мяжы Рэспублікі Беларусь з Латвійскай Рэспублікай, [[Расійская Федэрацыя|Расійскай Федэрацыяй]] і [[Украіна|Украінай]] быў нададзены статус дзяржаўнай мяжы.
 
[[19 жніўня]] 1993г. было прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб стварэнні частак Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь».
 
[[25 кастрычніка]] 1993г. ўтворана асобная верталётная эскадрылля, [[3 студзеня]] [[1994]]г. - [[Пінскі пагранічны атрад]].
 
[[15 сакавіка]] 1994г. паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і [[Урад Расійскай Федэрацыі|Урадам Расійскай Федэрацыі]] было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па пагранічных пытаннях.
 
[[25 жніўня]] [[1997]]г. быў утвораны [[Лідскі пагранічны атрад]].
 
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 Ліпеня 1997 № 419 "Аб мерах па ўзмацненню аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю "Брэст" былі рэарганізаваны ў [[Брэсцкая пагранічная група|Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага]] з месцам дыслакацыі ў г. [[Брэст|Брэсце]] і быў сфармаваны [[Гомельская пагранічная група|Гомельскі пагранічны атрад]].
 
[[25 верасня]] [[2007]] г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 448 Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь быў перайменаваны ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь, гэтым жа Указам зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь.
 
[[18 лістапада]] 2014 г. Прэзідэнтам Беларусі было прынята рашэнне аб фарміраванні новага тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы - [[Мазырскі пагранічны атрад|Мазырскага пагранічнага атрада]] з месцам дыслакацыі ў п. [[Прудок]] [[Мазырскі раён|Мазырскага раёна]]. Новы атрад створаны на базе аддзела пагранічнай службы "Прудок" Гомельскай пагранічнай групы.<ref>http://gpk.gov.by/news/gpk/15471/ Мазырскі пагранічны атрад 5 студзеня прыступіць да аховы дзяржаўнай мяжы</ref>
 
== Структура ==
У склад Дзяржпагранкамітэта ўваходзяць:
** Цэнтральны апарат у г. [[Мінск]]у
** Брэсцкая Чырвонасцяжная пагранічная група імя Ф.Э. Дзяржынскага
** Гомельская пагранічная група
** Гродзенская пагранічная група
** Лідскі пагранічны атрад
** Мазырскі пагранічны атрад
** Пінскі пагранічны атрад
** Полацкі пагранічны атрад
** Смаргонская пагранічная група
** Кіналагічны цэнтр ОПС
** Атрад пагранічнага кантролю «Мінск»
** Інстытут пагранічнай службы
** Група матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ОПС
** ДУ «1 ваенны шпіталь ОПС»
** Група сувязі і забеспячэння
 
== Задачы ==