[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
Паўкачавы лад жыцця вымушаў саамаў мець сталыя зімовыя жытлы, якія будаваліся на мяжы [[тундра|тундры]] і [[лес|лясной]] зоны, а таксама часовыя летнія. Да [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. найбольш распаўсюджаным тыпам сталага жытла была ''вежа'' — канструкцыя ў выглядзе ўсечанай [[Піраміда, збудаванне|піраміды]]. Яе [[каркас]] ладзіўся з [[драўніна|драўляных]] жэрдак, [[сцяна|сцены]] — з [[Дзёран|дзёрну]]. [[Падлога]] высцілалася галінамі і скурамі. У цэнтры рабіўся агмень з камянёў. У [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынавіі]] вежы мелі [[конус]]ападобную форму, будаваліся з бярвенняў<ref>[http://saami.su/26-biblioteka-materialy/khomich-l-v-saamy/103-glava-iii-zhilishcha-utvar-pishcha-saamov.html ЖИЛИЩА, УТВАРЬ, ПИЩА СААМОВ.]</ref><ref>[http://saamy.ru/traditsionnye_poseleniya_i_zhilishcha.html Традиционные поселения и жилища]</ref>. Пазней з'явіліся аднакамерныя бярвеністыя хаты ''тупа''. Распаўсюджаная часовая летняя пабудова — конусападобны шацёр ''кувакса'', які накрываўся чахлом з аленевых шкур.
 
Асновай сацыяльнай арганізацыі была ''сііда'' — тэрытарыяльная абшчына, якая кантралявала эксплуатацыю ўгоддзяў і рэгулявала міжсямейныя адносіны. З [[19 стагоддзе|XIX]] ст. большасць [[сям'я|сем'яў]] малыя нуклеарныя. Главой сям'і лічыўся мужчына.
 
{{зноскі}}