Саамы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
 
== Саамы ў Нарвегіі ==
[[File:ToreJohnsenSamediggi03.jpegjpg|thumb|СаамскаяБудынак царквасаамскага парламента ў Нарвегіі]]
Больш за палову ўсіх саамаў свету жывуць на тэрыторыі [[Нарвегія|Нарвегіі]], пераважна ў правінцыях [[Фінмарк]], [[Нурлан]] і [[Тромс]]. Яны падзяляюцца на 23 групы так званых горных або паўночных саамаў, лульскіх саамаў і паўднёвых саамаў. Апошнія дзве групы вельмі блізкія па культуры і мове да саамаў суседняй [[Швецыя|Швецыі]], падтрымліваюць з імі шчыльныя стасункі, традыцыйна займаюцца аленегадоўляй.
 
Паселішчы продкаў саамаў на поўначы [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвострава]] з’явіліся шмат тысячагоддзяў таму. Яны сяліліся ўздоўж [[фіёрд]]аў, вусцяў [[рака|рэк]] і ў [[гара]]х, дзе займаліся пераважна [[рыбалоўства]]м і [[паляванне]]м. З [[17 стагоддзе|XVII]] ст. сярод саамаў распаўсюдзілася камерцыйная аленегадоўля.
Радок 77:
З пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. фарміруецца нацыянальны рух саамаў Нарвегіі<ref>[http://www.sami.uit.no/girji/n06/roj9810en.html Regnor Jernsletten, The Sami Movement in Norway: ideology and practice 1900-1940]</ref>. Яго першы этап ахапіў [[1904]] - [[1912]] гг., калі паўночная і паўднёвая групы саамаў выступалі самастойна і адстойвалі пераважна [[эканоміка|эканамічныя]] правы. У гэты час з'явіліся [[сродкі масавай інфармацыі]], разлічаныя менавіта на саамаў. У [[1917]] г. у [[Горад Тронхейм|Тронхейме]] адбыўся першы адзіны кангрэс саамскага народа, на якім таксама прысутнічалі прадстаўнікі з Швецыі. У [[1919]] - [[1921]] гг. дзейнічала Цэнтральная рада саамі. Яна высоўвала патрабаванні пашырэння палітычных правоў і ўсталявання нацыянальнай аўтаноміі. Аднак пасля [[1925]] г. саамскі рух згубіў актыўнасць з-за немагчымасці высоўваць [[палітыка|палітычныя]] патрабаванні без падтрымкі нарвежскай большасці. Але рух аднавіўся толькі ў пасляваенны перыяд. У [[1948]] г. была складзена адзіная [[літаратурная мова]], якую пачалі выкладаць у школах. У [[1953]] г. у [[:no:Karasjok|Карашоку]] быў арганізаваны агульнаскандынаўскі кангрэс саамаў. Саамскія арганізацыі набылі палітычную вагу пасля [[1970]] г., што звязана са зменай дзяржаўнай палітыкі Нарвегіі ў адносінах да нацыянальных меншасцяў, а таксама поспехамі ў барацьбе за зямельныя правы.
 
У [[1989]] г. у Фінмарку адбылося першае паседжанне саамскага [[парламент]]а Нарвегіі. Ён складаецца з 39 прадстаўнікоў і аказвае значны ўплыў на палітыку ўсёй краіны<ref>[http://sciencenordic.com/s%C3%A1mi-norway-have-more-influence-politics-swedish-s%C3%A1mi The Sámi in Norway have more influence on politics than the Swedish Sámi]</ref>. У [[1992]] г. пачаў дзейнічаць лютэранская царкоўная рада саамаў у складзе Царквы Нарвегіі. У [[1997]] г. [[Харальд V]] прызнаў, што "нарвежская дзяржава складаецца з земляў двух народаў — нарвежцаў і саамаў"<ref>[http://www.ipu.org/splz-e/chiapas10/saami.pdf Eva Josefsen, The Saami and the national parliaments: Channels for political influence] P. 9</ref>.
 
==Зноскі==