Вялікая вайна (1409—1411): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+выяву
Радок 1:
{{Пішу}}
{{вызнч|1=Вялікая Вайна 1409-1411}} - Вайна паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскага ордэна з другога.
[[Image:Grunwald bitwa.jpg|right|320px|thumb|[[Грунвальдская бітва]], 1410]]
 
ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам Жамойць, Польскае каралеўства - Памор'е і марк-графства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую зямлю. Абедзве дзяржавы хацелі разграміць узброеныя сілы ордэна. Крыжакі імкнуліся захаваць за сабой гэтыя землі асабліва Жамойць. Жамойць якая злучала паморска-прускія і лівонскія ўладанні ордэна. Вайне папярэднічала актыўная дыпламатычная дзейнасць. Ордэн, ахвяраваўшы буйныя грашовыя сумы заручыўся падтрымкай чэшскага караля Вацлава і венгерскага караля Жыгімонта. ВКЛ 14 верасня 1408 заключыла мір з Маскоўскім вялікім княствам, чым забяспечыла сябе тыл. Крыжакі і саюзнікі праводзілі прапагандысцкую кампанію і вербавалі наймітаў па ўсёй Еўропе. 35.5.1409 у Жамойці выбухнула паўстанне супраць ордэна, неафіцыйна падтрыманае вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Ваенныя дзеянні пачаліся 16 жніўня 1409, калі войскі ордэна напалі на польскія гарнізоны ў Добжынскай зямлі. У час ваеннай кампаніі 1409 крыжакі захапілі Добжынскую зямлю, у Новай Марцы разбілі паспалітае рушэнне, войскі ВКЛ уступілі ў Жамойць і выгналі адтуль ворага, палякі вярнулі Бадгашч. 8.10.1409 Польшча пры пасрэдніцтве караля Вацлава заключыла з ордэнам перамір'е «да заходу сонца» 24.6.1410, паводле якога абодва бакі захоўвалі ўладанні на час падпісання пагаднення, палякі абавязваліся не дапамагаць жмудзінам і іх саюзнікам. Перамір'е не тычылася ВКЛ, аднак ордэн актыўных дзеянняў супраць княства не пачаў. 8-9 снежня 1410 у Брэсце адбылася кансператыўная нарада, на якой польскі кароль Ягайла і Вітаўт разгледзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытанні летняй кампаніі 1410 (далей: Берасцейская сустрэча)