Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 1:
'''Літоўскае генерал-губернатарства''' (1794—1801), '''Літоўскае ваеннае губернатарства''' (1801—1830), '''Віленскае часовае ваеннае губернатарства''' (1830—1832), '''Віленскае ваеннае генерал-губернатарства''' (1832—1864), '''Віленскае генерал-губернатарства''' (1864—1912) — шэраг генерал-губернатарстваў у [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў [[1794]]—[[1912]] гг. з цэнтрам у [[Горад Гродна|Гродне]] (з 1794 г.) і [[Горад Вільнюс|Вільні]] (з 1795 г.), якія па сутнасці тэрытарыяльна і бюракратычна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Першае генерал-губернатарства было створана ў [[1794]] г. з акупаваных зямель [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якія Расійская імперыя ўключыла ў свой склад па выніках [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] (1795).
 
Неафіцыйна (а часам і ў афіцыйных дакументах расійскай улады) гэтыя генерал-губернатарствы называліся як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».
== Літоўскае генерал-губернатарства (1794—1801) ==
Паводле свайго маніфеста ад [[30 кастрычніка]] [[1794]] г. расійская імператрыца [[Кацярына ІІ, імператрыца расійская|Кацярына ІІ]] загадала пасля падаўлення [[паўстанне 1794 года|паўстання 1794 года]] галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі [[Мікалай Васілевіч Рапнін|Мікалаю Рапніну]] падзяліць акупаваныя землі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі (у складзе 17 паветаў) — Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую, і прызначыла Рапніна літоўскім генерал-губернатарам (ці «генерал-губернатарам Літоўскага княства») з рэзідэнцыяй (Вярхоўным Праўленнем) у [[Горад Гродна|Гродне]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264; [[Яўген Канстанцінавіч Анішчанка|''Анішчанка, Я.К.'']] Інкарпарацыя... С. 371.</ref><ref>Паралельна Мікалай Рапнін быў ліфляндскім і эстляндскім генерал-губернатарам, а цалкам князь афіцыйна менаваўся як «Яе Імператарскай Вялікасці, Самаўладцы Усерасійскай генерал-аншэф, Галоўнакамандуючы войскамі, ахапіўшымі Вялікае Княства Літоўскае, сенатар, ліфляндскі, эстляндскі і літоўскі генерал-губернатар, Яе Вялікасці генерал-ад'ютант, палкоў лейб-гвардыі Ізмайлаўскага падпалкоўнік, Таўрычаскага грэнадзерскага шэф, і ордэнаў расійскіх Св. Апостала Андрэя Першакліканага, Аляксандра Неўскага, ваеннага Св. Вялікапакутніка і пабеданосца Георгія і Св. Роўнаапостальнага князя Уладзіміра першых ступеняў, каралеўскага польскага Белага Арла і вялікакняскага Галсцінскага Св. Ганны кавалер». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264.</ref>.
 
Пасля [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] [[14 снежня]] [[1795]] г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на [[Слонімская губерня|Слонімскую]] (тэрытарыяльна правобраз будучай [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]) і [[Віленская губерня|Віленскую губерні]] і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17417.</ref><ref>У 1795—1796 гг. літоўскі генерал-губернатар князь Рапнін ва ўказах Кацярыны ІІ (а пасля і Паўла І) менаваўся часам як віленскі і слонімскі генерал-губернатар. Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17430, 17494, 17519.</ref>. Цэнтрам Літоўскага генерал-губернатарства, якое тады складалася толькі са Слонімскай і Віленскай губерняў, станавілася [[Горад Вільнюс|Вільня]].
 
Афіцыйнай рэзідэнцыяй генерал-губернатара ў Вільні стаў палац віленскіх каталіцкіх біскупаў, які быў пабудаваны апошнім у часы Вялікага Княства Літоўскага [[біскупы віленскія|віленскім біскупам]] (1762—1794) [[Ігнацій Якуб Масальскі|Ігнатам-Якубам Масальскім]] (1727—1794). Палац пачаў выконваць не толькі функцыі месца жыхарства і службы генерал-губернатара, але і месца перабывання для расійскага імператара, членаў яго сям'і і высокіх гасцей (у тым ліку з каранаваных асоб), калі яны наведвалі горад. (Зараз былы палац генерал-губернатара служыць [[Прэзідэнцкі палац, Літва|рэзідэнцыяй прэзідэнта Рэспублікі Літва]]).
 
Паводле ўказа расійскага імператара (1796—1801) [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] ад [[12 снежня]] [[1796]] г. [[Віленская губерня|Віленская]] і [[Слонімская губерня|Слонімская губерні]] былі аб'яднаны ў адну [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, №17634.</ref>, толькі з якой пачало складацца Літоўскае генерал-губернатарства.
 
Генерал-губернатарства з цэнтрам у Вільні неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) называлася як «літоўскія губерні», «літоўскія правінцыі», «Літоўскі край» ці «Літва».
 
== Літоўскае ваеннае губернатарства (1801—1830) ==
Літоўскае ваеннае губернатарства было створана паводле ўказу расійскага імператара (1801—1825) [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандра I]] ад 9 (21) верасня 1801, якім [[Літоўская губерня]] падзялялася на дзве — [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскую]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенскую губерні]], што былі ўключаны тым жа ўказам ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства з цэнтрам у [[Горад Вільнюс|Вільні]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.</ref><ref>Указам ад 9 (21) верасня 1801 г. Літоўская губерня падзялялася на дзве «літоўскія» губерні (Віленскую і Гродзенскую губерні), а Беларуская губерня на дзве «беларускія» губерні (Віцебскую і Магілёўскую губерні), якія адразу пачалі пісацца як «Літоўска-Віленская губерня» (ці «Літоўская Віленская губерня»), «Літоўска-Гродзенская губерня» (ці «Літоўская Гродзенская губерня»), «Беларуска-Віцебская губерня» (ці «Беларуская Віцебская губерня») і «Беларуска-Магілёўская губерня» (ці «Беларуская Магілёўская губерня»). Азначэнні «Літоўска-» («Літоўская») і «Беларуска-» («Беларуская») выкарыстоўваліся для абазначэння тапанімічнага характару губерні і часта не ўказваліся. Пасады губернатараў і губернскіх устаноў таксама часта пісаліся з указаннем тапанімічнага характару губерні: «літоўска-віленскі губернатар», «Літоўска-Віленскае губернскае праўленне» і г.д. У афіцыйных назвах пасады генерал-губернатара ці генерал-губернатарства (з пералікам губерняў, якія ў ваходзілі ў склад генерал-губернатарства) азначэнні «Літоўская» ці «Беларуская» у назве губерняў у 1801—1840 гг. не выкарыстоўваліся: напрыклад, «віцебскі, магілёўскі, смаленскі і калужскі генерал-губернатар», «віленскі ваенны, гродзенскі, беластоцкі і мінскі генерал-губернатар» і г.д. Пасля падзелу (паводле таго ж указа ад 9 (21) верасня 1801 г.) [[Маларасійская губерня|Маларасійскай губерні]] на дзве губерні (Чарнігаўскую і Палтаўскую) яны таксама пэўны час пісаліся як Маларасійска-Палтаўская губерня (альбо «Маларасійская Палтаўская губерня») і Маларасійска-Чарнігаўская губерня («Маларасійская Чарнігаўская губерня»).</ref><ref>''Швед, В.В.'' Губернскі Гродна... С. 5.</ref>. У складзе Літоўскага ваеннага губернатарства знаходзіліся толькі [[Віленская губерня|Літоўска-Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенская губерні]].
 
Ваеннае губернатарства з цэнтрам у Вільні неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) працягвала называцца як «літоўскія губерні», «літоўскія правінцыі», «Літоўскі край» ці «Літва».
Радок 30:
 
== Віленскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832) ==
1 (13) снежня 1830 г. у Літоўска-Віленскай, Літоўска-Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становічша ў сувязі з [[паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 5, аддзяленне 2, № 4155.</ref>. Літоўскае ваеннае губернатарства было пераўтворана ў снежні [[1830]] г. у «Віленскае і Гродзенскае часовае ваеннае губернатарства», якое скарочана пісалася як «Віленскае часовае ваеннае губернатарства» альбо «Віленскае ваеннае губернатарства». У яго складзе знаходзіліся [[Віленская губерня|Літоўска-Віленская]] і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенская губерні]].
 
Паводле царскага ўказу ад [[30 кастрычніка]] [[1831]] г. [[Беластоцкая вобласць, Расійская імперыя|Беластоцкая вобласць]] (1808—1842) перайшла пад уладу віленскага часовага ваеннага губернатара і ў склад Віленскага часовага ваеннага губернатарства.
<gallery perrow=5>
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 7. Otdelenie 1 nr 5086.jpg|Палажэнне Камітэта міністраў 19 студзеня 1832 г. ''Аб заснаванні паліцыі ў прыватных гарадах Гродзенскай губерні: Слоніме, Лідзе і Валкавыску''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 7, №5086.