Будзікід: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы ў літаратурным творы «Задоншчына» дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Ежы Ахманьскім. Такім чынам, на думку Баранаўскаса, князь [[Комант]], калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзіміна і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.
 
Літоўскі гісторык [[Рымвідас Пятраўскас]] адзначае, што структурнай умовай улады знаці ў пачатковы перыяд існавання ВКЛ (аж да канца XV ст.) быў род, які быў значна шырэй такой сацыяльнай групы як [[сям'я]]: грамадскія сувязі, якія ўзнікалі дзякуючы роднасці, дазвалялі фармаваць функцыянальную ўладу на месцах і ўмацоўваць уплыў асобных прадстаўнікоў знаці на жыццё дзяржавы. Пятраўскас лічыць, што тагачасны род не быў закрытай структурай, а пастаянна зменнай групай людзей з «адкрытай структурай», дзе роднасць з бакоў бацькі і маці мела прыблізна аднолькавае значэнне, таму структура роду не была стабільнай, бо кожнае новае пакаленне існавала ў новай родавай канфігурацыі. Таму нават землеўладанне роду не было стабільным. Пятраўскас лічыць, што толькі са стварэннем дзяржаўных структур і ўкаранення сістэмы ўрадаў у XV ст. адбылася непазбежная трансфармацыя старога роду ў строга структураваны агнатычны род, у якім дамінавала мужчынская спадчынная лінія. Гэтую трансфармацыю, звязаную з працэсам канцэнтрацыі ўлады ў руках асобных галін знатных родаў, адлюстроўвае ўзнікненне на пераломе XIV—XV ст. спадчынных родавых імён («прозвішчаў») па ўсходнеславянскай мадэлі «імя+імя па бацьку» і генеалагічнай свядомасці, якой раней не было. Пятраўскас сцвярджае, што факты неўказання, напрыклад, прадзеда вялікага князя літоўзскага Вітаўта ў «Летапісы вялікіх князёў літоўскіх» (які пачынае гісторыю Вітаўта толькі з Гедзіміна), нельга тлумачыць непрыдатным паходжаннем (генеалогіяй) князя, а маланеабходнасцю памятаць генеалогію па мужчынскай лініі, калі структура неагнатычнага роду магла змяніцца на працягу некалькіх пакаленняў і значнасць мелі шырокія родавыя сувязі, а не сямейныя. Гісторык лічыць, што такія паняцці як [[Род Гедзімінавічаў|«Гедзімінавічы»]] ці «Альгердавічы» ужываліся сучаснікамі толькі ў адносінах да прамых нашчадкаў, а іх перанос - праца пазнейшых гісторыкаў. Адсутнасць спадчыннага імя, на думку Пятраўскаса, дае падставу сцвярджаць, што слаба функцыянаваў такі, відавочна, важны для роду аспект як генеалагічны.
 
== Палітычная дзейнасць ==