Будзікід: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Паходжанне: Добра б было дадаць аўтарытэтнага гісторыка, які вынікае такія думкі
Адкат версіі 1978658 аўтарства Pracar (размова)
Радок 59:
'''Будзікі́д''' ({{lang-sla|Боудикидъ}}, {{lang-la|Butegeyde}}) — [[вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1282]]—[[1292]]).
== Паходжанне ==
Дакладных звестак пра паходжанне Будзікіда няма. Большасцю{{крыніца?}} даследчыкаў лічыцца сынам вялікага князя літоўскага [[Трайдзень|Трайдзеня]]. Высновы робяцца зыходзячы з таго, што Трайдзень маючы дзяцей<ref>Вядомая яго дачка [[Гаўдэмунда|Гаўдэмунда-Сафія]], таму верагодна былі і сыны.</ref> і валодаючы пры канцы жыцця значнымі сіламі, напэўна, забяспечыў бы ім атрыманне сваёй спадчыны. Трайдзень не загінуў у выніку змовы, як паведамляюць пазнейшыя крыніцы<ref>[http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov08.html ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. М., 1975. С.136] «''A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.''»</ref>, а памёр натуральнай смерцю<ref>[http://litopys.org.ua/ipatlet/ipat38.htm#st869 ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб., 1908. стлб. 869.]</ref> і крыніцы не паведамляюць пра якія-небудзь унутраныя канфлікты ў [[ВКЛ]] пасля яе. Крыніцы называлі Трайдзеня «каралём Літвы» — адзінаўладцам ВКЛ, а ўжо ў [[1286]] г. у іх згадваецца іншы «кароль Літвы». Зяць Трайдзеня — Баляслаў Плоцкі, які падтрымліваў з ім цесныя сувязі, захаваў іх з ВКЛ і пасля яго смерці, нават назваў Трайдзеням свайго сына, які нарадзіўся ў 1284—1286 г. Таму паведамленне пазнейшых крыніц пра тое, што пасля смерці Трайдзеня ў ВКЛ запанавала новая дынастыя, цяжка лічыць верагоднымі{{крыніца?}} — праўдападобней, што ўладу спадкавалі яго нашчадкі, хутчэй, сыны, адным з якіх, магчыма, старэйшым, быў Будзікід{{крыніца?}}.
 
Іншы погляд выказаў польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]], які адзначыў, што ў паэтычным творы [[Задоншчына|«Задоншчына»]] Альгердавічы называюць себя «унуками [[Род Гедзімінавічаў|Гедымінавымі]], праўнукамі Скаламендавымі», і на падставе гэтага выказаў меркаванне, што бацькам Будзікіда (і Будзівіда) быў князь [[Скаламенд]]<ref>''Охманьский Е.'' Гедиминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь. — {{М.}}, 1974. — С. 358—364.</ref>. На думку гісторыка Сцівена Роўэла, Скаламенд мог быць і цесцем Гедыміна<ref>''Rowell S. C.'' Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Леанідавіч Насевіч|Вячаслаў Насевіч]] выказаўся, што ў «Задоншчыне» слова «праўнукі» магло быць ужыта ў значэнні «аддаленыя нашчадкі», а імя «Скаламенд» падобна і можа быць змененай формай імені «Скамонт» («Скоманд»), якое мелі ўпамянутыя ў летапісах два яцвяжскія князі (напрыклад, князь [[Комант|Скоманд (Комант)]])<ref>''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/59 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]... С. 70.</ref>. З гэтай прычыны Вячаслаў Насевіч выказаў меркванне аб [[яцвягі|яцвяжскім паходжані]] не толькі вялікага князя літоўскага [[Трайдзень|Трайдзеня]], але і яго наступнікаў на пасадзе вялікага князя літоўскага (у тым ліку Будзікіда, Будзівіда і інш.)<ref>''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/59 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]... С. 70.</ref>.
 
Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з гэтай інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы ў літаратурным творы «Задоншчына» дакладна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, пасля дзеда Гедзіміна, прадзеда — Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі быў надуманы Ежы Ахманьскім. Такім чынам, князь [[Комант]], калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзіміна — і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц{{крыніца?}}.
 
Літоўскі гісторык [[Рымвідас Пятраўскас]] жа сцвярджае, што структурнай умовай улады знаці ў пачатковы перыяд існавання [[ВКЛ]] (аж да канца XV ст.) быў род, які быў значна важней і шырэй такой сацыяльнай групы як [[сям'я]]: грамадскія сувязі, якія ўзнікалі дзякуючы роднасці, дазвалялі фармаваць функцыянальную ўладу на месцах і ўмацоўваць уплыў асобных прадстаўнікоў знаці на жыццё дзяржавы. Пятраўскас лічыць, што тагачасны род не быў закрытай структурай, а пастаянна зменнай групай людзей з «адкрытай структурай», дзе роднасць з бакоў бацькі і маці мела прыблізна аднолькавае значэнне, таму структура роду не была стабільнай, бо кожнае новае пакаленне існавала ў новай родавай канфігурацыі (складзе)<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 109, 111—112, 210.</ref>. Таму нават землеўладанне роду не было стабільным. Пятраўскас лічыць, што толькі са стварэннем дзяржаўных структур і ўкаранення сістэмы ўрадаў у XV ст. адбылася непазбежная трансфармацыя старога роду ў строга структураваны агнатычны род, у якім дамінавала мужчынская спадчынная лінія. Гэтую трансфармацыю, звязаную з працэсам канцэнтрацыі ўлады ў руках асобных галін знатных родаў, адлюстроўвае ўзнікненне на пераломе XIV—XV ст. спадчынных родавых імён («прозвішчаў») па ўсходнеславянскай мадэлі «імя+імя па бацьку» (Ян Кезгайлавіч, Станька Судзівоевіч і г.д.) і генеалагічнай свядомасці, якой раней не было<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.</ref>. Пятраўскас сцвярджае, што факты неўказання, напрыклад, прадзеда вялікага князя літоўскага [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]] ў [[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|«Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх»]] (які пачынае гісторыю Вітаўта толькі з [[Гедзімін]]а), нельга тлумачыць непрыдатным ці нязнатным паходжаннем (генеалогіяй) князя, а малай неабходнасцю памятаць генеалогію па мужчынскай лініі, калі структура неагнатычнага роду магла змяніцца на працягу некалькіх пакаленняў і значнасць мелі шырокія родавыя сувязі, якія існавалі сінхронна ў часе, а не сямейныя<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.</ref>. Гісторык лічыць, што такія паняцці як [[Род Гедзімінавічаў|«Гедзімінавічы»]] ці «Альгердавічы» ужываліся сучаснікамі толькі ў адносінах да прамых нашчадкаў, а іх перанос на іншыя пакаленні — праца пазнейшых гісторыкаў<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112.</ref>. Адсутнасць спадчыннага імя, на думку Пятраўскаса, дае падставу сцвярджаць, што слаба функцыянаваў такі, відавочна, важны для роду аспект як генеалагічны<ref>''Пятраўскаc, Р.'' Літоўская знаць у канцы XIV — XV ст... С. 112, 210.</ref>.<!--Добра б было дадаць выснову, што вынікае з думкі Р.Пятраўскаса менавіта ў выпадку Будзікіда з Будзівідам.-->