Дудуткі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
Заснавальнікам музея з'яўляецца [[Яўген Дамінікавіч Будзінас]] (1944—2007), які зусім не падазраваў аб старажытнай гісторыі [[Вёска Дудзічы, Пухавіцкі раён|вёскі Дудзічы]] і [[Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх, Дудзічы|дудзіцкай шляхецкай сядзібы]], ствараючы з пачатку 1990-х гг. музей «Дудуткі» паблізу былой шляхецкай сядзібы Дудзічы.
 
Музей пачынаўся са стварэння цэнтра прыватнай сельскай гаспадаркі. Старшыня выдавецтва і выдавецкага цэнтра «Паліфакт» (Мінск, Беларусь) Яўген Будзінас звярнуўся ў Пухавіцкі райвыканканкам з прашэннем аб выдзялені яму ў гэтых месцах 162 гектары зямлі для вядзення падсобнай гаспадаркі, што было дазволена рашэннем Пухавіцкага райвыканкама ў [[1992]] г. За ўласныя грошы прыватнае выдавецтва «Паліфакт» насыпала грунтавыя дарогі, пабудавала высакавольтную лінію электраперадач, правяла тэлефон, ўзвяла свінарнік, кароўнік, закупіла жывелу, сельскагаспадарчую тэхніку і пачало весці сельскую гаспадрку.
 
З кастрычніка[[кастрычнік]]а [[1994]] г. на базе падсобнай гаспадаркі прадпрыемства «Паліфакт» ствараецца Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», які прымае першых наведвальнікаў. З 1998 г. музейны комплекс «Дудуткі» уваходзіць у склад холдынгу банка «Трастбанк», паступова абнаўляючы і развіваючы сваю музейную базу, што дазваляе папулярызаваць не толькі традыцыйныя беларускія народныя рамёствы, але таксама жыццё шляхецкай сядзібы.
 
== Профіль і структура музея ==