Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3:
Скончыў [[Беларускі політэхнічны інстытут]] (1972). У 1972-1983 — стажор-даследчык, інжынер, старэйшы інжынер, загадчык групай, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ядзернай энергетыкі [[АН БССР]], у 1983-1987 — загадчык аддзелам Беларускага НДІ парашковай металургіі, у 1987-1990 — дырэктар Маладзечнанскага заводу парашковай металургіі. У 1990-1996 дэпутат ВС БССР XII склікання і ВС РБ, у 1990-1992 – старшыня камісіі па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ВС БССР. У 1991-1994 – старшыня Маладзечанскага гарвыканкама. Выстаўляў сваю кандыдатуру на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|прэзідэнцкіх выбарах 1994 году]], але не атрымаў падтрымкі ў сваёй партыі. Як дэпутат ВС РБ XIII склікання, а ў 1996 – намеснік Старшыні ВС РБ, кіраваў [[Прэзідэнцкі імпічмент у Беларусі, 1996|спробай імпічменту]] прэзідэнта [[Аляксандр Лукашэнка|А. Р. Лукашэнкі]] ([[1996]]). Кіраўнік [[Нацыянальны выканаўчы камітэт|Нацыянальнага выканаўчага камітэту]] ([[1998]]). Перад [[1999]] Генадзь Карпенка лічыўся лідэрам беларускай апазіцыі і найбольш верагодным апазіцыйным кандыдатам на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1999|прэзідэнцкіх выбарах 1999 году]].
 
[[31.3]].[[1999]] Генадзь Карпенка быў дастаўлены ў 9-ю Мінскую клінічную бальніцу з дыягназам «''крывацёк у мозг''». 1.4.1999 яму зрабленазроблена аперацыюаперацыя па выдаленні гематомы. Знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні ў несвядомым стане і 6.4.1999, у 7 гадз. раніцы, памёр. Смерць Генадзя Карпенкі была нечаканай, некаторыя сцвярджаюць, што перад гэтым ён ніколі не скардзіўся на стан здароўя. У асяродзі беларускай апазіцыі існуе меркаванне, што смерць Генадзя Карпенкі звязаная са знікненнем [[Юрый Захаранка|Юрыя Захаранкі]] і [[Віктар Ганчар|Віктара Ганчара]]<ref>[http://www.ciwr.org/article/2001/04/06_nasha_svaboda.html Бач у Сеціве].</ref>.
 
Г. Карпенка распрацаваў тэхналогіі ядзерных матэрыялаў на аснове дыяксідаў урана і хрому, якія ўкаранёныя ў адмысловай тэхніцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя новыя тэхналагічныя працэсы атрымання вакуумных пакрыццяў з зададзеным комплексам фізіка-механічных уласцівасцяў, а таксама створаны шэраг прамысловых усталёвак для іх атрымання. Аўтар больш 100 навуковых прац, у т.л. 1 манаграфіі і 40 вынаходніцтваў.