Карыбы (індзейцы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
 
Існуе две асноўныя версіі паходжання карыбаў Антыльскіх астравоў<ref>[http://www.latinamericanstudies.org/ancient/carib-origins.pdf Davis D., Goodwin R., Island Carib Origins: Evidence and Nonevidence]</ref>:
 
* Карыбы Антыльскіх астравоў з'яўляліся нашчадкамі [[калінья|карыбаў Паўднёвай Амерыкі]], якія змяшаліся з іньеры.
* Карыбы Антыльскіх астравоў з'яўляліся мясцовай групай аравакаў і не мелі нічога агульнага з карыбамі Паўднёвай Амерыкі.
 
Першая версія склалася яшчэ ў XVII ст. падчас вывучэння захавалых супольнасцяў карыбаў на востраве [[Дамініка]] [[Францыя|французскім]] [[каталіцызм|каталіцкім]] місіянерам Раймонам Брэтонам. Ён паведамляў са слоў саміх карыбаў, што тыя паходзілі ад [[кантынент]]альных галібі. Пры заваяванні астравоў мужчыны-галібі бралі ў шлюб жанчын-іньеры, што прывяло да ўзнікнення супольнай культуры. Акрамя таго, Р. Брэтон пісаў, што карыбы мелі дзве [[мова|мовы]] — мужчынскую і жаночую, прычым жаночая мова ''іньеры'' мела аравакскае паходжанне. У далейшым даследчыкі [[гісторыя|гісторыі]] [[Карыбскія астравы|Карыбскіх астравоў]] развівалі пераважна гэту версію — [[археалогія|археолагі]] вызначалі асобную карыбскую [[кераміка|кераміку]], якая адрознівалася ад вырабаў іньеры толькі колерам, [[мовазнаўства|лінгвісты]] вызначалі словы, якія быццам бы былі прынесены карыбамі Антыльскіх астравоў з паўднёваамерыканскай радзімы.
 
Другая версія ўзнікла толькі ў другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. пад уплывам далейшых лінгвістычных даследаванняў. Яны паказалі, што мужчынская мова карыбаў Антыльскіх астравоў хутчэй таксама з'яўлялася [[аравакскія мовы|аравакскай]]. Былі пастаўлены пад сумненне папярэднія высновы археолагаў, знойдзены варыянты [[легенда|легенд]] карыбаў пра іх бегства з кантынента ад карыбаў Паўднёвай Амерыкі. У наш час першая версія застаецца засноўнай, хаця крытыка з боку прыхільнікаў другой версіі прымаецца ўсё больш сур'ёзна.
 
== Чорныя карыбы ==