Карыбы (індзейцы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
Другая версія ўзнікла толькі ў другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. пад уплывам далейшых лінгвістычных даследаванняў. Яны паказалі, што мужчынская мова карыбаў Антыльскіх астравоў хутчэй таксама з'яўлялася [[аравакскія мовы|аравакскай]]. Былі пастаўлены пад сумненне папярэднія высновы археолагаў, знойдзены варыянты [[легенда|легенд]] карыбаў пра іх бегства з кантынента ад карыбаў Паўднёвай Амерыкі. У наш час першая версія застаецца засноўнай, хаця крытыка з боку прыхільнікаў другой версіі прымаецца ўсё больш сур'ёзна.
 
Запісы еўрапейскіх перасяленцаў XVII ст., а таксама археалагічныя раскопкі дэманструюць, што карыбы Антыльскіх астравоў займаліся пераважна [[земляробства]]м і [[рыбалоўства]]м. Зямля належыла абшчыне, але апрацоўвала кожнай сям'ёй самастойна. Асноўная земляробчая культура — [[маніёк]]. Рыбалоўства і суднаходства лічыліся мужчынскімі заняткамі. Карыбы будавалі некалькі тыпаў [[каноэ]], самыя вялікія з якіх умяшчалі да 50 чалавек. [[Гандаль]] вёўся як паміж астравамі, так і з Паўднёвай Амерыкай. Карыбы ведалі апрацоўку некаторых металаў, у тым ліку [[срэбра]].
 
Традыцыйнае грамадства мела патрыярхальны характар. Жанчыны адыгрывалі ў ім другарадную ролю. На чале кожнага вострава стаяў правадыр, які ўзначальваў ваенную арганізацыю. Карыбы жылі ў [[вёска]]х, прычым сямейныя хаціны займалі жанчыны і дзеці. Мужчыны праводзілі свой час у асобным вялікім мужчынскім доме, што займаў цэнтр вёскі, у ім елі, працавалі і бавілі час разам. Адносіны паміж рознымі абшчынамі нагадвалі сетку<ref>[http://www.archaeology.leiden.edu/news-agenda/pre-colonian-caribs-were.html Pre-colonial Caribs were real networkers]</ref>, суправаджаліся гандлёвымі і сваяцкімі сувязям, а таксама абменам.
 
Кожны дарослы мужчына з'яўляўся воінам. Карыбы здзяйснялі доўгія паходы, рабілі напады пераважна на аравакаў, а потым і на еўрапейцаў. У паходах маглі прымаць удзел жанчыны. Поспех ваенных экспедыцый вызначаўся тым, што напады рабіліся знянацку, арганізоўваліся засады. Воіны ўпрыгожвалі сябе
 
== Чорныя карыбы ==