Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 94:
=== Вікіпедыя — не кававая гушча ===
Вікіпедыя не калекцыя прадказанняў і неправяраемых здагадак. Усе артыкулы, якія апярэджваюць будучыя падзей, павінны быць правяраемымі, а прадмет артыкула павінен мець значна большую значнасць, чым тая, якая здольна апраўдаць стварэнне артыкула пра ўжо адбытую падзею. У прыватнасці:
1. Некаторыя '''чаканыя ў будучыні ці магчымыя падзеі''' могуць заслугоўваць апісання, але толькі тады, калі пра падзею штосьці вядома і яна неадменна ці з вялікай верагоднасцю адбудзецца. Калі падрыхтоўка да гэтай падзеі яшчэ не пачалася, здагадка пра яе павінна быць досыць абгрунтаванай. Прыкладамі такіх падзей могуць быць Зімовыя Алімпійскія гульні 20142018 годугода. Між тым Летнія Алімпійскія гульні 2032 годугода не з'яўляюцца дапушчальнай тэмай для артыкула, бо пра гэтую падзею немагчыма сказаць нічога, што паддавалася б спраўджанню і не было арыгінальным даследаваннем. Пералік чаканых у будучыні падзей таксама можа быць дапушчальным.
 
2. Дакладна гэтак жа '''асобныя элементы з пераліку чаканых ці вядомых праз сістэму наймення''' будучых падзей ці адкрыццяў не з'яўляюцца дапушчальнымі тэмамі для артыкулаў, калі пра іх невядома нічога, апроч агульнай інфармацыі. Напрыклад, «Пералік імёнаў трапічных цыклонаў» энцыклапедычны, але пра трапічны ўраган пэўнага імя ў 2020 годзе — не, хоць, у прынцыпе, вядома, што ўраган з такім імем з'явіцца ў Паўночнай Атлантыцы і будзе круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі. Неэнцыклапедычны таксама артыкулы пра словы, утвораныя па стандартнай сістэме называння лікаў (напрыклад, «мегагігатэрабайт»), калі толькі яны не вызначаны ў аўтарытэтнай крыніцы ці не знаходзяцца ў шырокім ужытку. А вось некаторыя навуковыя прадбачанні, напрыклад, хімічныя элементы, дакументаваныя [[IUPAC]], але яшчэ не вылучаныя ў лабараторных умовах, лічацца энцыклапедычнымі.