Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 577:
Ва ўспамінах адносна мала расказвае аб сямейных справах (нават аб зносінах з жонкай Алімпіяй), а больш аб гаспадарчых і палітычных, аб маральных перакананнях і набожнасці; зусім не падзяліўся інфармацыяй, каму дапамагаў і якімі грашовымі сумамі, хоць фінансавую дапамогу дваранам Вайніловіч аказваў значную. Вельмі сціпла і прыхавана апісаў самыя цікавыя і драматычныя падзеі ў 1917—1918 гг., калі рабіў спробы стварэння беларускай дзяржавы.
 
У сваім тастаменце Эдвард Вайніловіч педантычна прапісаў не толькі аб маёмасці, парадку свайго пахавання, але і сваю волю наконт мемуараў. Успаміны на 700 старонках павінны былі трапіць у рукі [[Генрык Скірмунт|Генрыха Скірмунта]] (1868—1939), Цітуса Паніквіцкага, [[Мечыслаў Пароўскі|Мечыслава Пароўскага]] (1878—1965) і [[Казімір Эдмундавіч Здзяхоўскі|Казіміра Здзяхоўскага]] (1875—1942)<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. v.</ref>. Менавіта гэтыя людзі (да якіх далучыўся і Раман Скірмунт) паклапаціліся аб выданні ў 1931 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] першай часткі ўспамінаў «пана Эдварда» (аб падзеях да 21 мая 1921 г.), якую парэдагавалі віленскія карэктары, рэдактары і гісторык-спецыяліст<ref>Komitet Uczczeniauczczenia pamięci Edwarda Woyniłłowicza // Słowo. — 1929. — №119. — S. 3; ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. xxiv; ''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 308—311.</ref>. Другая частка мемуараў (пра падзеі жыцця з мая 1921 г.) застаецца ў рукапісным варыянце (як і першая частка) у Нацыянальнай бібліятэцы ў [[Горад Варшава|Варшаве]]: не была выдадзена тады па рашэнні сяброў, бо закранала часы Пілсудскага.
 
У другой частцы мемуараў, калі Вайніловіч не быў актыўным дзеячам грамадскага жыцця, напісана не толькі аб [[Юзэф Пілсудскі|Юзафе Пілсудскім]] і [[Майскі пераварот, Польшча|Майскім перавароце (1926)]], але шмат укладзена артыкулаў з [[газета|газет]], цытат з лістоў, некалькі анекдотаў і нават звестак аб сваёй хваробе на [[іспанскі грып]].