Іканастас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 36 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q193073 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Іканастас Мікольскай царквы ў Магілёве, foto 1.jpg|thumb|300пкс|Іканастас [[Мікольская царква, Магілёў|Мікольскай царквы]] ў [[Магілёў|Магілёве]]]]
[[Выява:Novodev 007.jpg|thumb|250px|злева|<center>Іканастас Смаленскага сабора [[Новадзявочы манастыр|Новадзявочага манастыра]] ў [[Масква|Маскве]], выкананы беларускімі майстрамі ў [[1683]] — [[1685]] гадах пад кіраўніцтвам [[Клім Міхайлаў|Кліма Міхайлава]]]]
'''Іканаста́с''' ({{lang-el|εἰκονοστάσιον}}) — [[Алтар|алтарная]] перагародка, больш-менш суцэльная, якая цягнецца ад паўночнай да паўднёвай сцяны і аддзяляе алтарную частку [[Праваслаўны храм|праваслаўнага храма]] ад асноўнай прасторы. Складаецца з аднаго ці некалькіх радоў ікон, устаноўленых у вызначаным парадку гарызантальных бэльках - — цяблах. У цэнтры размяшчаюцца царскія вароты.
 
== Характарыстыка ==
Алтар храма з часоў [[ранняе хрысціянства|ранняга хрысціянства]] адасобліваўся ад сярэдняй часткі храма асобай невысокай агароджай. Да [[V]]—[[VII]] стагоддзяў [[алтарная перагародка]] ператвараецца ў сімвалічны вобраз Нябеснай Царквы на чале з яе Заснавальнікам — [[Ісус Хрыстос|Ісусам Хрыстом]]. Шмат'ярусны іканастас, звернуты да вернікаў, з'яўляецца не проста агароджай алтара, але раскрывае духоўную сутнасць таго, што ўтрымліваецца і здзяйсняецца ў алтары і ва ўсёй Царкве Хрыстовай<ref name="artmuseum">[http://www.artmuseum.by/by/vyst/tek/belarusk-kanastas http://www.artmuseum.by/by/vyst/tek/belarusk-kanastas]</ref>.
 
У цэнтры ніжняга яруса знаходзяцца [[Царскія вароты]]. На іх малюецца сцэна [[Дабравешчанне|Дабравешчання]], у якой [[Архангел Гаўрыіл]] абвяшчае [[Дзева Марыя|Дзеве Марыі]] аб хуткім нараджэнні {{нп3|Збавіцель свету|Збавіцеля свету|ru|Спаситель мира}}, а таксама [[евангелісты]], якія гавораць пра прыход [[Сын Божы|Сына Божага]] ўсяму [[чалавецтва|чалавецтву]]. Справа ад Царскіх варот змяшчаецца вобраз Хрыста Збавіцеля, злева — вобраз Яго Прачыстай Маці; на бакавых дзвярах алтара малююцца [[архідыякан]] {{нп3|Стэфан Першамучанік|Стэфан|ru|Стефан Первомученик}} і [[святы Лаўрэнцій|Лаўрэнцій]] альбо Архангелы [[Міхаіл, архістратыг|Міхаіл]] і [[Гаўрыіл, архангел|Гаўрыіл]], старазапаветныя [[першасвятар]]ы, [[свяціцель|свяціцелі]]. Далей па краях — абразы {{нп3|храмавае свята|храмавага свята|ru|Престольный праздник}} і найбольш шануемыя ў прыходзе [[святыя]]<ref name="artmuseum"/>.
 
Абраз «[[Тайная вячэра|Тайнай вячэры]]» над Царскімі варотамі паказвае, што ў [[алтар]]ы пры [[літургія|літургіі]] здзяйсняецца тое ж, што адбывалася на апошняй трапезе Збавіцеля з [[12 апосталаў|апосталамі]]. У другім ярусе іканастаса адлюстроўваюцца найважнейшыя {{нп3|хрысціянскія святы||ru|Христианские праздники}}. У цэнтры трэцяга рада — вобраз [[Спас Уседзяржыцель|Хрыста Уседзяржыцеля]], Які будзе [[Страшны Суд|судзіць жывых і мёртвых]]; па абодва бакі ад Яго — выявы [[Дзева Марыя|Дзевы Марыі]] і [[Іаан Прадцеча|Іаана Прадцечы]], якія моляцца Збавіцелю аб дараванні чалавечых грахоў. Тры названыя рады змяшчаюць паўнату духоўнага ўяўлення аб сутнасці Царквы. У [[Расія|рускіх]] храмах ужо ў [[XV]] стагоддзі будуецца чацвёрты (Прарочы) рад з {{нп3|абраз Маці Божай Знаменне|абразом «Маці Божай Знаменне»|ru|Икона Божией Матери «Знамение»}} ў цэнтры, і пяты — з абразамі [[Бог Айцец|Бога Айца]] і старазапаветных [[праайцы|праайцоў]]. Для [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіны]] найбольш характэрныя іканастасы ў тры і чатыры рады. Іканастас вянчае [[Крыж]] або Крыж з [[Распяцце]]м<ref name="artmuseum"/>.
 
== Беларускі іканастас ==
[[Выява:Novodev 007.jpg|thumb|250px|злева|<center>Іканастас Смаленскага сабора [[Новадзявочы манастыр|Новадзявочага манастыра]] ў [[Масква|Маскве]], выкананы беларускімі майстрамі ў [[1683]] [[1685]] гадах пад кіраўніцтвам [[Клім Міхайлаў|Кліма Міхайлава]]]]
Эпохай росквіту беларускага іканастаса сталі [[XVII]]—[[XVIII]] стагоддзі. Пад уплывам [[барока]] [[Паўночная Еўропа|Паўночнай Еўропы]] яго архітэктурную аснову пачалі ўпрыгожваць фігурнай разьбой [[Гарэльеф|высокага рэльефу]] з [[кветка]]мі, [[ягада]]мі, [[плод, батаніка|пладамі]], [[парастак|парасткамі]] і [[гронка]]мі [[вінаград]]у. Асаблівую прыгажосць іканастаса падкрэслівалі [[паліхромія]] і шчодрая [[пазалота]]. Высокім майстэрствам праславіліся разьбяры з [[Віцебск]]а, [[Магілёў|Магілёва]], [[Орша|Оршы]] і [[Шклоў|Шклова]]. У другой палове [[XVII]] стагоддзя майстры запоўнілі царкоўныя іканастасы ў [[Масква|Маскве]] «[[беларуская рэзь|беларускай рэззю]]». У маскоўскіх храмах і сёння можна ўбачыць некалькі іканастасаў, выкананых беларускімі майстрамі пад кіраўніцтвам [[Клім Міхайлаў|Кліма Міхайлава]], [[старац Іпаліт|старца Іпаліта]], [[Сцяпан Зіноўеў|Сцяпана Зіноўева]]. Яшчэ ў канцы [[1920-я|1920-х]] гадоў у храмах Віцебска, Магілёва, [[Мсціслаў|Мсціслава]], Оршы захоўваліся разьбяныя пазалочаныя іканастасы другой паловы [[XVII]] стагоддзя, якія ў пачатку [[1930-я|1930-х]] гадоў былі знішчаны [[савецкая ўлада|савецкай уладай]]. Часткова ўцалеў толькі іканастас [[царква Святога Мікалая, Магілёў|храма Святога Мікалая]] ў [[Магілёў|Магілёве]], адроджаны да жыцця працай сучасных разьбяроў, пазалотчыкаў і іканапісцаў. У [[заходняя Беларусь|заходняй частцы Беларусі]] ў перыяд дзяржаўнага [[атэізм]]у {{нп3|Хрушчоўская антырэлігійная кампанія|працэс знішчэння «прадметаў рэлігійнага культу»|ru|Хрущёвская антирелигиозная кампания}} адбываўся ў [[1960-я]] гады. У гэты час сховішчам для [[сакральнае мастацтва|сакральнага мастацтва]] часам станавіліся [[музеі Беларусі|музеі]]<ref name="artmuseum"/>.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==