Цыганы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
Некаторыя даследчыкі лічаць, што першы запіс пра з'яўленне цыганоў у [[Еўропа|Еўропе]] быў зроблены [[Феафан Спавядальнік|Феафанам Канфесарам]]. Ён апавядаў пра пераслед у пачатку [[9 стагоддзе|IX]] ст. [[Візантыя|візантыйскім]] імператарам ''αθίγγανος'', ад якіх быццам бы пайшла назва цыганоў. Аднак, ''αθίγγανος'' маглі быць прадстаўнікамі нейкай усходняй [[секта|секты]]. Яна не абавязкова была звязана з цыганамі, але цыганоў атаесамлялі з яе прадстаўнікамі. У жыцці Афанасіі з [[Востраў Эгіна|Эгіны]]<ref>[http://www.uky.edu/~havice/AH322/stath.htm St. Athanasia of Aegina]</ref> ([[8 стагоддзе|VIII]] - IX стст.) таксама ўзгадваецца тое, што яна карміла падчас голаду ў [[Фракія|Фракіі]] іншаземцаў-''ἀτσίγγανοι''.
 
Пачатак рассялення цыганоў па іншых краінах Еўропы фіксуецца [[14 стагоддзе|XIV]] ст., што супадае з [[Асманская імперыя|асманскімі]] заваяваннямі [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. У [[1348]] г. цыганы ўзгадваюцца ў [[Сербія|Сербіі]], у [[1378]] г. — у [[Балгарыя|Балгары]]і, у [[1383]] г. — у [[Венгрыя|Венгрыі]]<ref>[http://web.archive.org/web/20061101044043/http://www.kuviyam.com/scr/index.asp?pLang=E&pHead=90&pMenu=1&pIssue=31 Jeetan Sareen, The Lost Tribes of India]</ref>, у [[1419]] г. — у [[Францыя|Францыі]]<ref>[https://www.ac-montpellier.fr/sections/pedagogie/reussite-educative-pour/casnav/enfants-voyage/connaitre/tsiganes Les tsiganes]</ref>, у [[1425]] г. — у [[Іспанія|Іспаніі]]<ref>[http://countrystudies.us/spain/41.htm The Gypsies]</ref>, у [[1501]] г. — у [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]<ref>[http://romaintegration.by/?page_id=5 Цыгане в Беларуси]</ref>, [[1514]] г. — у [[Англія|Англіі]]<ref>[http://www.grthmlondon.org.uk/information/gypsy-timeline/ Timeline of Romany Gypsy History in Britain]</ref>. У расійскім[[Расійская імперыя|расійскіх]] афіцыйных дакументах цыганы ўпершыню ўзгадваюцца толькі ў [[1733]] г.<ref>[http://www.gypsy-life.net/mif-20.htm МИФ О ТОМ, БУДТО ЦЫГАНЕ ЖИВУТ В РОССИИ 500 ЛЕТ. Статья Николая Бессонова]</ref> У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. групы цыганоў мігрыравалі ў [[Новы Свет]] і [[Аўстралія|Аўстралію]]. У нашы дні [[ЗША|амерыканская]] і [[Бразілія|бразільская]] [[Дыяспара|дыяспары]] з'яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце.
 
Падчас рассялення па краінах Еўропы многія цыганы вялі качавы або паўкачавы лад жыцця, займаліся дробным [[гандаль|гандлем]], [[рамяство]]м, арганізоўвалі забавы. Аднак меўся вялікі пласт аселых цыганоў. Асманскі рэестр [[16 стагоддзе|XVI]] ст. узгадвае такія аселыя прафесіі цыганоў, як вартаўнікі, слугі, мяснікі, сыравары, агароднікі, пастухі, хірургі і нават манахі. У XIX ст. [[Слівенская вобласць|слівенскія]] цыганы сталі першымі рабочымі тэкстыльнай фабрыкі. У [[1858]] г. у [[Бесарабія|Бесарабіі]] 2481 цыган вёў качавы лад жыцця, 2978 цыганоў — аселы<ref>[http://www.gypsy-life.net/mif-17.htm МИФ О "КОЧЕВОМ ПЛЕМЕНИ". Статья Николая Бессонова]</ref>. У [[Валахія|Валахіі]] і [[Малдова, гістарычная вобласць Румыніі|Малдове]] большасць цыганскага насельніцтва знаходзілася ў залежнасці ад дзяржавы і прыватных уладальнікаў, у дакументах фіксавалася як [[рабства|рабы]]<ref>[http://www.academia.edu/1132654/Gypsy_Slavery_in_Wallachia_and_Moldavia Elena Marushiakova, Gypsy Slavery in Wallachia and Moldavia]</ref>. У ВКЛ асноўным месцам паселішча цыганоў з'яўляўся [[Гарадскі пасёлак Мір|Мір]].
 
Розніца ў ладзе жыцця, мове і звычаях не спрыяла інтэграцыі цыганоў у мясцовыя [[культура|культуры]] і часцяком выклікала адмоўную рэакцыю мясцовага насельніцтва. Так, у перыяд [[1499]] - [[1783]] гг. у Іспаніі быў прыняты шэраг [[закон|заканадаўчых]] актаў, што забаранялі цыганскія звычаі, мову і вопратку. У [[1539]] г. цыганы выганяліся з [[Горад Парыж|Парыжа]]. У [[1563]] г. — з Англіі<ref>[http://oppression.org/site/index.php/world/europe/60-the-forgotten-holocaust-gypsy MARYAM HILLI, The Forgotten Holocaust: Gypsy]</ref>. У [[1557]] г. у [[Каралеўства Польскае|Польшчы]] быў выдадзены закон з адзначэннем цыган як "людзей непатрэбных". У ВКЛ у [[1565]] г. выдана ўрадавая пастанова, дзе казалася: "Калі які стараста выганіць цыганоў, каб іх ніхто не прымаў". У [[1566]] г. прыняты закон, якім было забаронена забіраць цыганоў у [[войска]]. Цыганы, якія жабравалі, звальняліся ад падаткаў. Злодзеяў і шпіёнаў прапаноўвалася выганяць. Усе іншыя цыганы, якія заставаліся ў дзяржаве і не імкнуліся выходзіць па-за яе межы, павінны былі заставацца пад панамі, князямі, шляхтай або гаспадаром. У [[1577]] г. было абвешчана: "Цыганы маюць быць выгнаны з зямлі і ніколі не прыпушчаны да яе". У артыкуле 35 [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута 1588]] г. забараняўся ўваход у землі вандроўных цыган, асуджалася іх схільнасць да падману і г. д. За парушэнне артыкула Статута прадугледжваўся штраф [[Гаспадар, тытул|гаспадару]]<ref>[http://evolutio.info/content/view/1434/215/ Яўгеній Чэрвінскі, Татары і цыганы на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага: прававы і сацыяльны статус]</ref>.
 
== Нацыянальныя знакі ==