Генацыд у Руандзе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 106:
Большасць ахвяр была забіта ва ўласных вёсках або гарадах, прычым часта ролю катаў выконвалі іх суседзі. Міліцыя звычайна забівала людзей з дапамогай мачэтэ, калі некаторыя армейскія падраздзяленні выкарыстоўвалі вінтоўкі. Банды хуту шукалі сваіх ахвяр у цэрквах і школах, дзе апошнія хаваліся, і чынілі разню. Мясцовыя ўлады і радыё (якое спансіравалася ўрадам) падбухторвалі звычайных грамадзян забіваць сваіх суседзяў, а тых, хто адмаўляўся, часта забівалі саміх. Пачаў дзейнічаць наступны прынцып: «''Або вы прымаеце ўдзел у разні, або самі будзеце зарэзаныя''»{{sfn|Prunier (1)|1998}}.
 
Адно з такіх масавых забойстваў [[Разня ў Ньярубуе|адбылося ў Ньярубуе]]. 12 красавіка больш за 1500 тутсі схаваліся ў каталіцкай царкве ў Ньянге, што ў камуне Ківуму. Мясцовыя атрады ''Інтэрахамвэ'' па атрыманні згоды ад улад выкарысталі бульдозеры, каб знесці царкоўны будынак<ref name="appeals01">{{cite web|url=http://www.unictr.org/tabid/155/Default.aspx?ID=91 |title=Appeals Chamber Decisions | publisher=International Criminal Tribunal for Rwanda |accessdate=August 13, 2014}}</ref>. Міліцыя выкарыстоўвала мачэтэ і вінтоўкі, каб забіць кожнага чалавека, які спрабаваў збегчы. Мясцовы святар [[Атанас Серомба]] пазней быў прызнаны вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавецтва і прысуджаны на пажыццёвае зняволенне за сваю ролю ў зносе царквы<ref name="appeals01" /><ref>{{cite press release|title=Catholic Priest Athanase Seromba Sentenced to Fifteen Years|date=December 13, 2006|url=http://www.unictr.org/Cases/tabid/127/PID/42/default.aspx?id=5&mnid=4|publisher=International Criminal Tribunal for Rwanda|accessdate=August 13, 2014}}</ref><ref>{{cite press release|title=Prosecutor to Appeal Against Seromba's Sentence|publisher=International Criminal Tribunal for Rwanda|date=December 22, 2006|url=http://69.94.11.53/ENGLISH/PRESSREL/2006/507.htm|accessdate=January 7, 2007}}</ref>. У іншым выпадку тысячы людзей схаваліся ў Афіцыйнай Тэхнічнай Школе (''{{lang-fr|École Technique Officielle''}}) у Кігалі, дзе знаходзіліся бельгійскія салдаты МААНпР. 11 красавіка бельгійцы былі выведзены з будынка і Узброеныя сілы Руанды разам з міліцыяй забілі ўсіх тутсі<ref>{{cite book|title=''ICTR YEARBOOK 1994–1996''|publisher=International Criminal Tribunal for Rwanda|pages=77–78|url=http://129.194.252.80/catfiles/0714.pdf|format=PDF|id=|accessdate=January 7, 2007}}</ref>.
 
Некаторыя людзі актыўна спрабавалі спыніць генацыд або, прынамсі, схаваць безабаронных тутсі. Сярод іх былі [[Рамэа Далер]] ([[канада|канадскі]] [[генерал-лейтэнант]] з шэрагаў МААНпР), [[Піэрантоніа Коста]] ([[Італія|італьянскі]] [[дыпламат]], які ўратаваў многіх ад смерці), [[Антонія Лакатэлі]] ([[італія|італьянскі]] [[валанцёр]], якая спрабавала ўратаваць 300 або 400 тутсі, заклікаючы лідараў міжнароднай супольнасці да ўмяшання, і пазней была забіта ''Інтэрахамвэ''), [[Жаклін Мукансанера]] (жанчына-хуту, якая ўратавала тутсі падчас генацыду), [[Поль Русесабаджына]] (фільм «''[[Гатэль «Руанда»|Гатэль „Руанда“]]''» апісвае яго гісторыю), [[Карл Уілкенс]] (адзіны амерыканец, які вырашыў застацца ў Руандзе падчас генацыду), [[Андрэ Сібамана]] ([[святар]] і [[журналіст]], які ўратаваў многіх; па нацыянальнасці ён быў хуту) і [[капітан]] [[Мбае Дзіань]] (афіцэр арміі [[Сенегал|Сенегала]], які служыў у шэрагах МААНпР і ўратаваў многіх, перш чым быў забіты).