Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, стылявыя змены
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[26 лютага]] [[1938]] годзе ў [[Тбілісі]]. У [[1960]] годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У [[1960]]—[[1970]] гадах — супрацоўнік газет «[[Правда]]», «Литературная газета». Працаваў у [[Афганістан]]е, [[Нікарагуа]], [[Камбоджа|Кампучыі]], [[Ангола|Анголе]], [[Эфіопія|Эфіопіі]] і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў аб падзеях на востраве [[Даманскі|Даманскам]]Даманскім падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку [[1969]] года.
 
У [[1971]] г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У [[1972]] быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў [[СССР]]. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З [[1986]] года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газеце «Литературная Россия». У [[1989]]—[[1991]] гг. — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». З снежня [[1990]] г. — галоўны рэдактар газеты «День».
Радок 9:
У [[1991]] годзе падчас выбараў прэзідэнта [[Расія|РСФСР]], быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні [[1991]] года падтрымаў дзеянні [[ГКЧП]]. У верасні [[1993]] года, выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета «День» была забароненая. Але два яе номера былі надрукаваны ў [[Мінск]]у ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаны ў [[Расія|Расіі]].
 
У лістападзе [[1993]] года была зарэгістраваная газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у [[1997]] і [[1999]] гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У [[2002]] годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны думке, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізованы расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселлербестселер».
 
Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» ([[1982]]), «У востравах паляўнічы» ([[1984]]), «Малюнкі баталіста» ([[1989]]), «Апошні салдат імперыі» ([[1993]]), «Чачэнскі блюз» ([[1998]]), «Чырвона-карычневы» ([[1999]]), «Пан Гексаген» ([[2001]]), «Афрыканіст» ([[2002]]), «Крэйсерава саната» ([[2004]]), «Палітолаг» ([[2005]]) і іншыя.